Эмі Джэйд Уайнхаус (; 14 верасня 1983 — 23 ліпеня 2011) — англійская , якая выконвала соўл-поп з джазавымі матывамі; двойчы лаўрэатка прэміі Ivor Novello, лаўрэатка прэміі «Грэмі».

Біяграфія

Паводле даследавання , якое ён правёў для выставы «Эмі Уайнхаўс: сямейны партрэт» у 2013 годзе, прапрадзед Эмі па бацьку эміграваў з Мінска ў 1890 годзе.

Першы альбом «Frank» (2003) быў намінаваны на Mercury Prize. 14 лютага 2007 года спявачка атрымала Brit Award як «Найлепшы брытанскі выканаўца» (Best British Female Artist). Другі альбом «Back to Black» (2006), прынёс ёй 6 намінацый «Грэмі» і — перамогу ў 5 катэгорыях, уключаючы «Record of the Year». Уайнхаус, якая хварэла на дэпрэсію, абцяжараную алкагольнай і наркатычнай залежнасцю, нярэдка бывала ў цэнтры скандалаў і судовых працэсаў. У канцы 2007 года бацькі мужа выступілі з заявай, якой заклікалі фанатаў байкатаваць творчасць Уайнхаус, пакуль сужэнцы не пакінуць «дрэнныя звычкі»tmz.com: Заклік да байкоту.

Дыскаграфія

Альбомы Frank (2003) Back to Black (2006)

Сінглы «Stronger Than Me» (2003) «Take the Box» (2004) «In My Bed / You Sent Me Flying» (2004) «Pumps / Help Yourself» (2004) «Rehab» (2006) «You Know I’m No Good» (2007) «Back to Black» (2007) «Tears Dry on Their Own» (2007) «Valerie» (з Маркам Ронсанам) (2007) «Love Is a Losing Game» (2007) «B Boy Baby» (2007)

Спасылкі

Афіцыйная старонка Фан-сайт спявачкі Эмі Уайнхаус на MySpace

Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі Ivor Novello Awards Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі BRIT Awards Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Грэмі» Катэгорыя:Рэкардсмены Кнігі рэкордаў Гінеса Катэгорыя:Памерлі ад атручвання Катэгорыя:Спевакі і спявачкі ў жанры соўл