Андэрс Берынг Брэйвік (; ) — нарвежскі грамадзянін і ініцыятар выбуху ва ўрадавым квартале Осла і нападу на палітычны маладзёжны лагер Нарвежскай працоўнай партыі 22 ліпеня 2011 года, хоць дагэтуль невядома ці дзейнічаў ён адзін. Паводле сведчанняў, 22 ліпеня 2011 года ён даехаў да маладзёжнага лагера на востраве Уцёя і пераапрануты ў форму паліцэйскага адкрыў страляніну без разбору па ўдзельніках мерапрыемства. Колькасць забітых у выніку напада склала 84 чалавекі.

Яго таксама звязваюць з выбухам начыненай выбухоўкаю машыны, які меў месца ва ўрадавым квартале Осла за дзве гадзіны да інцыдэнта на востраве. Ён быў арыштаваны адразу пасля ўчыненага замаху на маладзёжны лагер і цяпер знаходзіцца пад паліцэйскім наглядам. Падчас затрымання быў паранены. Пасля свайго арышту афіцыйныя асобы далі яму характарыстыку ўльтраправага экстрэміста. Паводле Reuters і BBC намеснік начальніка паліцыі Роджэр Андэрсен апісаў падазраванага як «хрысціянскага фундаменталіста».

Брэйвік атрымаў адукацыю ў Камерцыйнай школе Осла і, паводле Verdens Gang, вызнае сябе кансерватыўным нацыяналістам. Таксама ён з'яўляецца былым сябрам Партыі прагрэса Нарвегіі (FrP) і яе маладзёжнага крыла FpU. Паводле дзейнага лідара FpU Ова Ванебо, Брэйвік быў досыць ініцыятыўным у першай палове 2000-х, аднак быў вымушаны пакінуць партыю праз узмацненне жорсткасці сваіх поглядаў. У шматлікіх сацыяльных медыа ён вызнаваў сабе прыхільнікам нарвежскага антынацыскага партызана Макса Мануса, нідэрландскага палітыка Герта Вільдэрса і сацыяльна-ліберальнага філосафа Джона Сцьюарта Міла. У якасці сваіх зацікаўленасцей ён пазначаў «бодзібілдынг, кансерватыўную палітыку і масонства». У яго Твітэры існуе толькі адзін запіс з цытатай Джона Сцьюарта Міла: «Адзін чалавек з верай мацнейшы за сто тысяч чалавек, якія маюць толькі інтарэсы», датаваны 17 ліпеня.

Паводле газеты VG раней ён не меў стыкаў з паліцыяй за выняткам парушэння правілаў дарожнага руху. Паводле той жа газеты на імя Брэйвіка зарэгістраваныя пісталет Glock, вінтоўка і драбавік. Пад канец чэрвеня ці ў пачатку ліпеня ён пераехаў у невялікае мястэчка Рэна за 140 км на поўнач ад Осла, дзе ён адкрыў невялікую фірму пад назвай «Breivik Geofarm». Выказваліся меркаванні, што ён выкарыстоўваў сваю фірму з мэтай легальнага здабыцця вялікай колькасці штучных угнаенняў і іншых хімічных рэактываў для стварэння аміячнай селітры. Паводле Reuters, у маі фірме Брэйвіка было прададзена шэсць тон угнаенняў.

У 2012 г. нарвежскі суд прызнаў Андэрса Брэйвіка псіхічна здаровым, яму трэба будзе правесці ў зняволенні 21 год як мінімум. Гэты тэрмін можа быць прадоўжаны, калі суд вырашыць, што Брэйвік працягвае ўяўляць пагрозу для грамадства. Брэйвік прызнаў, што ён забіў 77 і параніў 240 чалавек. Настойваў на тым, што яго ўчынкі тлумачацца ўльтраправымі і антымусульманскімі поглядамі і не хацеў, каб яго разглядалі як паранаідальнага шызафрэніка.http://nashaniva.by/?c=ar&i=78950

Спасылкі

Катэгорыя:Забойцы Нарвегіі Катэгорыя:Масавыя забойцы Катэгорыя:Тэрарысты Нарвегіі Катэгорыя:Хрысціянскі тэрарызм Катэгорыя:Ультраправыя Катэгорыя:Нацыяналісты Нарвегіі Катэгорыя:Дзеячы нацыяналізму Катэгорыя:Антыфеміністы