«Кніжны чарвяк» () — карціна нямецкага мастака і паэта Карла Шпіцвега, напісаная ў 1850 годзе.
Гэта палатно ўяўляе сабою тыповы ўзор бідэрмеера, у якім адлюстраваны інтраспектыўныя і кансерватыўныя настроі, распаўсюджаныя ў Еўропе паміж Напалеонаўскімі войнамі і Рэвалюцыямі 1848—1849 гадоў. Шпіцвег не проста перадае гэтыя настроі, але і пасмейваецца над імі, увасобіўшы іх у выглядзе старога бібліяфіла, якому няма справы да свету за межамі яго бібліятэкі.
Літаратура
Müller, Kristiane; Urban, Eberhard: Carl Spitzweg — Beliebte und unbekannte Bilder nebst Zeichnungen und Studien ergänzt durch Gedichte und Briefe, Zeugnisse und Dokumente. Edition Aktuell.
Спасылкі
Карл Шпіцвег, рамантык бідэрмеера