thumb Бадэнскі дагавор — мірны дагавор, які завяршыў ваеннае супрацьстаянне Францыі і Свяшчэннай Рымскай імперыяй, якія знаходзіліся ў стане вайны за іспанскую спадчыну. Быў падпісаны 7 верасня 1714 года ў Бадэне і з’яўляўся дадаткам да Утрэхцкамага і Раштацкага мірных дагавораў, па якіх імператар Карл VI прызнаваў умовы Утрэхцкага міру з боку манархіі Габсбургаў. Паводле Бадэнскага дагавора былі зацверджаны фармальна адсутныя ўмовы дагавора паміж Францыяй і свяшчэннай Рымскай імперыяй, і ён завяршыў апошнія з канфліктаў вайны за іспанскую спадчыну.

Паводле дагавора Аўстрыя атрымлівала Паўднёвыя Нідэрланды і іспанскія ўладанні ў Італіі, гэта значыць Неапаль (без Сіцыліі), Мілан, Мантую і Сардзінію. Дагавор дазволіў францыі захаваць за сабой Эльзас і перадаў Аўстрыі землі на ўсходнім беразе Рэйна (Брайсгау). Курфюрсты Баварыі і Кёльна аднавілі свае тэрыторыі і сваё становішча. Імператар Карл VI захаваў тытул караля Іспаніі і права на спадчыну іспанскага трона, аднак фактычна гэта не мела значэння, бо ўладу ў Іспаніі ўжо атрымаў Філіп V.

Спасылкі 1911 Encyclopedia — Утрэхцкі дагавор у Энцыклапедыі Брытаніка 1911 года

Катэгорыя:Мірныя дагаворы XVIII стагоддзя Катэгорыя:Міжнародныя дагаворы Францыі Катэгорыя:Міжнародныя дагаворы Аўстрыі Катэгорыя:1714 год у Еўропе Катэгорыя:Вайна за іспанскую спадчыну