Мардо́ўнік круглагаловы, дзед, мардоўнік Ботанический словарь, Спб, 1878, мардоўнік шарагаловы (Echinops sphaerocephalus) — від кветкавых раслін роду сямейства .

Батанічнае апісанне thumb|250px|left| thumb|250px|Кветка Шматгадовая травяністая расліна 1—2 м вышынёй. Корань мясісты стрыжнёвы. Сцябло адзіночнае, прамастаячае, уверсе галінастае, круглявае 70—150 см вышынёйЛекарственные растения и и их применение. Изд. 5-5, перераб. и доп. «Наука и техника». — Мн., 1974. — 592 с. с ил. (АН БССР. Ин-т эксперим. ботаники им. В. Ф. Купревича), апушанае бураватымі валаскамі, у верхняй частцы павуцініста белавата-лямцавае. Лісце чарговае, пёрыста-рассечанае, даўжынёй 10—20 см, шырынёй 4—10 см. Зверху цёмна-зялёнае, шурпатае ад жалезістых валасінак, з жаўтаватымі шыпамі. Ніжняе лісце на чаранках, верхняе — сядзячае. Кветкі трубчастыя, сабраны ў буйныя шарападобныя суквецці дыяметрам 3—5 см. Вяночкі бледна-блакітныя ці белыя, пылавікі цёмна-блакітныя. Плод — цыліндрычная сямянка даўжынёй 6—8 мм.

Арэал і біялогія

Распаўсюджаны на Украіне, а таксама на Каўказе, у Сярэдняй Азіі, Паўднёва-Заходняй Сібіры. На тэрыторыі Беларусі вельмі рэдкая расліна.

Святлолюбівая расліна. Сустракаецца на пустазельных месцах, аблогах, у хмызняках, каля пашы, па берагах ручаёў і рэк. Цвіце ў чэрвені—жніўні. Плады паспяваюць у ліпені—верасні.

Хімічны склад

Плады ўтрымоўваюць алкалоіды (галоўным чынам эхінопсін) і тлусты алей (да 28 %).

Значэнне і ўжыванне Лекавая расліна. Да нядаўняга часу плады служылі сыравінай для атрымання медыцынскага прэпарата «Эхінапсін». У народнай медыцыне выкарыстоўваюцца адвары з насення і настойкі з пладоў пры лячэнні галаўных боляў, эпілептычных прыпадкаў, безуважлівага склерозу і інш. Тлусты алей ўжываецца вонкава пры некаторых скурных захворваннях.

Выбітны познялетні меданос (багата вылучаемы нектар часам залівае ўсё суквецце; акрамя нектара, меданосныя пчолы збіраюць з мардоўніка круглагаловага бялёсы пылок). Пры спрыяльных умовах надвор’я медоноснасць складае да 1000 кг з гектара суцэльных зараснікаў. Нектар празрысты і бескаляровы, з прыемным і лёгкім рэзкім пахамАбрикосов Х. Н. и др. Мордовник // Словарь-справочник пчеловода / Сост. Федосов Н. Ф. — М.: Сельхозгиз, 1955. — С. 198—199. djvu .

Літаратура — С. 299. Губанов И. А. и др. Культурные растения СССР / Под. редакцией Т. А. Работного. — М.: Мысль, 1976. — С. 337—338. Лекарственные растения СССР (культивируемые и дикорастущие) / Под редакцией А. А. Хотина и др. — М.: Колос, 1967. — С. 235—237.

Спасылкі

Катэгорыя:Астравыя Катэгорыя:Меданосныя расліны Катэгорыя:Лекавыя расліны Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Флора Паўночнай Афрыкі Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе