Сцяг Валоніі ці бравы певень () ці Валонскі Певень () — сімвал Валоніі і Французскай супольнасці Бельгіі. Сцяг уяўляе сабою выяву чырвонага пеўня з паднятай правай нагой і закрытай дзюбай на жоўтым фоне. Певень глядзіць у дрэўкавы край. Колеры ідэнтычныя са сцягам горада Льежа. Таксама сцяг выкарыстоўваецца Валонскім Рухам.
Стварэнне сцяга
Сцяг быў створаны ў 1913 годзе мастаком П'ерам Паўлусам.
Афіцыйнае прыняцце
3 ліпеня 1991 года Французская супольнасць прыняла сцяг Валоніі ў якасці іх афіцыйнага сімвала.
15 ліпеня 1998 года рэгіён зацвердзіў сцяг у якасці афіцыйнага сімвала Валоніі.
Спасылкі Арыгінал сцяга Валоніі. Notice on the Walloon Flag Анлайн Энцыклапедыя Валонскага Руху. Афіцыйны сцяг Французскай супольнасці Бельгіі. Гімн і сцяг на афіцыйным сайце Парламента Валоніі.
Сцяг