Васілёк лугавы (Centaurea jacea) — від шматгадовых палявых пустазельных травяністых раслін сямейства .

Назва

Лацінская назва роду паходзіць ад імя міфічнага істоты кентаўра Хірона, які лічыўся адным з лепшых лекараў. Відавая назва ў перакладзе з лацінскай азначае «сіні», «цёмна-блакітны».

Народныя назвы: валошка, раннік, цвяклоў лясная, васілёк, шапашнік, бабоўнік, мядзвежыя галоўкі Ботанический словарь, Спб, 1878Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев..

Апісанне 250px|thumb|left|Батанічная ілюстрацыя

Васілёк лугавы — шматгадовая травяністая расліна з роду , вышынёй звычайна каля метра.Лекарственные растения и и их применение. Изд. 5-5, перераб. и доп. «Наука и техника». Мн., 1974. 592 с. с ил. (АН БССР. Ин-т эксперим. ботаники им. В. Ф. Купревича)

Прамастаячыя, дужыя, шурпатыя навобмацак пабегі ў верхняй частцы разгалінаваныя, заканчваюцца адзінкавымі кошыкамі. Лісце — падоўжанае, сіваватае ад пуху, якім пакрыта.

Нераскрыты кошык уяўляе сабой жаўтлявы, гладзенькі шарык. Квітнее на працягу ўсяго лета, з чэрвеня да верасня, упрыгожваючы лугі і паляны яркімі ружовымі плямамі. Асобныя квітнеючыя расліны могуць сустракацца нават восенню, пасля лістапада.

Колькасць храмасом 2n = 22,44Lucjan Rutkowski: Klucz do oznaczania roślin naczyniowych Polski niżowej. Warszawa: Wyd. Naukowe PWN, 2006. ISBN 83-01-14342-8.

Марфалагічна вельмі зменлівы від.

Кветкі васілька лугавога ўяўляюць сабой лілова-ружовыя, радзей белыя суквецці-кошыкі, якія змяшчаюцца на канцы сцябла па 1 ці па 2.. У іх два тыпу кветак: краявыя — варонкападобныя, бясполыя (без тычачак і песцікаў). Іх задача — прыцягнуць насякомых-апыляльнікаў да сярэдніх, больш сціплых знешне, трубчастых кветак. У іх ёсць і тычачкі, і песцік. Плод васілька — сямянка з чубком да 3 мм у даўжыню. Цікава ўладкована апыленне ў васількоў. У кожным трубчастым пялёстку пылок сабраны ў камячок ля яго верхняга краю, а зубцы адгіба вянца самкнёныя над ёй, як вечка. Калі насякомае тычыцца кветкі, зубцы адкрываюцца, трубка «скурчваецца», слізгаючы ўніз, і камячок пылка выштурхваецца вонку пад брушка насякомага. Пасля гэтага кветка зноў закрываецца да наступнага штуршка. Звычайна ў кветцы 5-6 «порцый» пылка.

Утрымлівае дубільныя рэчывы, цэнтаўрын (ксантагліказід)

Пашырэнне

Прыродны яго арэал — Еўропа і Заходняя Азія, але расліна сустракаецца і ў некаторых месцах за межамі гэтага арэалу,Germplasm Resources Information Network (GRIN) сустракаецца ў Крыме і на Каўказе. На Беларусі вядомы паўсюдна.

Расце на лугах, лясных узлесках і па абочынах дарог.

Значэнне і ўжыванне

Васількі — добрыя меданосы.

Выкарыстоўваецца ў народнай медыцыне, валодае мачагонным, жоўцегонным, супрацьзапаленчым, абязбольвальным дзеяннем.

Водны настой травы ўжываюць пры вадзянцы, жаўтусе, затрымкі менструацый, настой каранёў — як звязальны сродак пры дыярэях.

З лісця атрымліваюць жоўтую фарбу.

Галерэя

Крыніцы

Літаратура

Лекарственные растения и и их применение. Изд. 5-5, перераб. и доп. «Наука и техника». Мн., 1974. 592 с. с ил. (АН БССР. Ин-т эксперим. ботаники им. В. Ф. Купревича)

Спасылкі

Василёк луговой. Описание и применение

Катэгорыя:Васілёк Катэгорыя:Лекавыя расліны Катэгорыя:Меданосныя расліны Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе Катэгорыя:Травы