__NOTOC__

24 красавіка — сто чатырнаццаты (сто пятнаццаты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.

Падзеі thumb|right|150px|Бібліятэка Кангрэса 1479 да н.э.: Тутмос III стаў 6-м фараонам XVIII-й дынастыі Егіпта, першыя 22 гады валадарства быў суправіцелем сваёй цёткі Хатшэпсут. 1498: Мараплавец Васка да Гама пакінуў афрыканскі Маліндзі і накіраваўся ў бок Індыі. 1646: Прынята Ужгарадская унія, сутнасцю яе было далучэнне русінскіх праваслаўных святароў да Рымска-каталіцкай царквы. 1800: Заснавана Бібліятэка Кангрэса ў Вашынгтоне. 1915: У Стамбуле арыштаваныя і затым пазбаўлены жыцця больш за 800 прадстаўнікоў армянскай інтэлегенцыі. Пачаўся генацыд армян у Асманскай імперыі. 1916: У Дубліне пачалося Велікоднае паўстанне. 1918: Адбыўся першы танкавы бой паміж брытанскім Mark IV і нямецкім А7V танкамі (Першая сусветная вайна). 1959: Адкрыты Лідскі краязнаўчы музей. 1981: Прадстаўлены першы персанальны камп’ютар IBM. 1990: Закон «Аб мовах народаў СССР» вызначыў рускую мову афіцыйнай, да гэтага дэ-юрэ ў СССР не было афіцыйнай мовы. 2022: На прэзідэнцкіх выбарах у Францыі перамогу атрымаў дзеючы кіраўнік краіны Эманюэль Макрон.

Нарадзіліся

1533: Вільгельм I Аранскі, адзін з правадыроў буржуазнай рэвалюцыі ў Нідэрландах (пам. 10.7.1584) 1660: Карнеліс Дзюсарт, нідэрландскі мастак 1718: Натэніэл Хоўн (старэйшы), мастак 1750: Сімон Люілье, швейцарскі матэматык 1845: Карл Шпітэлер, швейцарскі пісьменнік 1881: Харальд Гірсінг, дацкі мастак 1889: Юрый Сабалеўскі, беларускі палітычны і нацыянальны дзеяч (пам. 30.12.1957) 1897: Бенджамін Лі Уорф, амерыканскі лінгвіст (пам. 26.7.1941) 1904: Вілем дэ Кунінг, мастак і скульптар 1919: Вольфганг Панофскі, амерыканскі фізік 1927: Жазі Бартэль, адзіны алімпійскі чэмпіён Люксембурга 1930: Жазэ Сарней, прэзідэнт Бразіліі 1934: Шырлі Маклэйн, амерыканская актрыса

1936: Вера Рыч, англійская паэтэса, перакладчык 1936: Джыл Айрленд, англійская і амерыканская актрыса 1942: Барбра Стрэйзанд, амерыканская спявачка і актрыса 1944: Зянон Пазняк, беларускі палітык і грамадскі дзеяч, археолаг, мастацтвазнаўца 1951: Энда Кені, прэм’ер-міністр Ірландыі 1952: Жан-Поль Гацье, французскі мадэльер 1977: Сяргей Балахонаў, беларускі пісьменнік 1982: Келі Кларксан, амерыкана-канадская спявачка 1987: Сімон Верон Агар, нігерыйскі футбаліст 1996: Эшлі Барці, аўстралійская тэнісістка

Памерлі

1475: Альбрэхт фон Эйб, нямецкі гуманіст (нар. 24.8.1420) 1731: Даніэль Дэфо, англійскі пісьменнік (нар. каля 1660) 1803: Адэлаіда Лабіль-Гіяр, французская мастачка-партрэтыстка 1852: Васіль Жукоўскі, рускі паэт, перакладчык, адзін з заснавальнікаў рускага рамантызму (нар. 9.2.1783) 1901: Арвід Посэ, прэм'ер-міністр Швецыі 1918: Еўна Азеф, расійскі сацыялістычны рэвалюцыянер-правакатар, адзін з кіраўнікоў партыі эсэраў (нар. 1869) 1941: Карын Бое, шведская пісьменніца (нар. 26.10.1900) 1948: Язэпс Віталс, латышскі кампазітар, педагог (нар. 26.7.1863) 1960: Макс фон Лаўэ, нямецкі фізік (нар. 9.10.1879) 1982: Віле Рытала, фінскі лёгкаатлет, шматразовы алімпійскі чэмпіён 2005: Эзэр Вейцман, прэзідэнт Ізраіля (нар. 15.6.1924) 2011: Сацья Саі Баба, індыйскі гуру (нар. 23.11.1926) 2014: Тадэвуш Ружэвіч, польскі паэт, пісьменнік, драматург 2014: Канстанцін Арбелян, армянскі кампазітар, дырыжор 2016: Клаўс Зіберт, біятланіст, трэнер зборнай каманды Беларусі па біятлоне 2024: Майк Піндэр, англійскі музыкант

Святкуюць Міжнародны дзень салідарнасці моладзі. Сусветны дзень абароны лабараторных жывёл. 424