Гусіная цыбуля пакрывальцавая, Гусіная цыбуля з пакрывалам (Gagea spathacea) — травяністая расліна сямейства лілейных.

Апісанне

Эфемероідная цыбульная расліна вышынёй 6-20 см. Цыбуліны дзве, адна з іх буйная. Два прыкаранёвыя лісты дудкаватыя, вузкалінейныя, значна вышэйшыя за сцябло. Падсуквеццевы ліст прадаўгавата-ланцэтны, уверсе звужаны і сцягнуты ў каўпачок, прыблізна роўны суквеццю. Кветкі лімонна-жоўтыя, сабраны па 2-4 у парасонападобнае суквецце. Звонку долі калякветніка зеленаватыя. Плод — каробачка.

Арэал

Рэліктавы субатлантычны паўночнаеўрапейскі від. Пашырэнне: Скандынавія, Сярэдняя і Атлантычная Еўропа, заходнія раёны Украіны, Калінінградскай вобласці Расіі, Літва і Латвія;Meusel, 1965 на Беларусі — у ізаляваным лакалітэце за паўднёва-ўсходняй мяжой арэала (Мазырскі і Гомельскі раёны). Месцы росту — цяністыя чорнаальховыя і грабава-чорнаальховыя лясы, хмызнякі. Расце невялікімі групамі.

Размнажэнне Цвіце ў красавіку—маі. Размнажаецца вегетатыўна і насеннем.

Спасылкі

Катэгорыя:Лілейныя Катэгорыя:Флора Еўропы