Манастыр святога Антонія (Deir Mar Antonios) — найстаражытны хрысціянскі манастыр Егіпта. Знаходзіцца на поўначы мухафазы (правінцыі) Чырвонае Мора ў Аравійскай пустыні, належыць копцкай праваслаўнай царкве.
Гісторыя У гэтых месцах у скальным гроце вышэй манастыра вёў аскетычны адасоблены лад жыцця і памёр бацька манаства - святы Антоній Вялікі (251-356 гг.). Стагоддзем пазней грэчаскі вучоны Анастасій напісаў жыццё Святога Антонія.
Пасля скону святога месца яго адзіноты стала збіраць шматлікіх паломнікаў з Сірыі, Эфіопіі, Егіпта і іншых краін.
Першыя пабудовы манастыра былі закладзены ў III ст. У VI стагоддзі ў манастыр Святога Антонія з-за пастаянных набегаў бедуінаў пачалі перасяляцца манахі з Вадзі-Натрун. У XI ст. манастыр быў разрабаваны і разбураны арабамі, але быў адноўлены коптамі праз 100 гадоў. У Сярэднія стагоддзі манастыр падоўгу стаяў закінутым, без дзвярэй; насельнікаў было ўсяго некалькі.
Царква Святога Антонія, якая знаходзіцца ля паўднёвых сцен манастыра, была пабудавана ў XVI стагоддзі. На захад ад яе размешчаны храм Святых Апосталаў. У гэтай царкве захавалася фрэска X ст. з выявай архангелаў Міхаіла і Гаўрыіла, а ў яе невялікі капэле фрэскі XI-XIII стст. з выявамі першых Александрыйскі патрыярхаў: евангеліста Марка, Пятра, Апанаса, Феафіла, Кірылы і інш.
У цяперашні час Літургія здзяйсняецца ў храме Святога Марка, пабудаваным у XVIII стагоддзі. Як і ў манастырах Вадзі-Натрун, у манастыры Святога Антонія захоўваюцца старажытныя рукапісы (1700 манускрыптаў) з тэкстамі пераважна на копцкай і арабскай мовах.
Месцам пастаяннага паломніцтва з'яўляецца пячора святога Антонія, размешчаная вышэй манастыра на вышыні 276 м (680 м над узроўнем Чырвонага мора).
Літаратура Ed., Bolman, Elizabeth. 2002. Monastic visions : wall paintings in the Monastery of St. Antony at the Red Sea. Cairo, Egypt: American Research Center in Egypt. Meinardus, Otto Friedrich August. 1989. Monks and Monasteries of the Egyptian Deserts. Cairo, Egypt: The American University in Cairo Press. Evetts, B.T.A. (Trans.) Abu Salih the Armenian. 2002. The Churches and Monasteries of Egypt and Some Neighboring Countries. Gorgias Press. Dalrymple, William. 1998. From the holy mountain : A journey among the Christians of the middle east. New York: H. Holt. Dunn, Marilyn. 2000. The emergence of monasticism : From the desert fathers to the early Middle Ages. Oxford, UK; Malden, Mass.: Blackwell Publishers. Gabra, Gawdat, Hany N. Takla, Saint Mark Foundation., and Saint Shenouda the Archimandrite Coptic Society. 2008. Christianity and monasticism in upper Egypt. McClellan, Michael W., and Otto Friedrich August Meinardus. 1998. Monasticism in Egypt : Images and words of the desert fathers. Cairo, Egypt: American University in Cairo Press.
Катэгорыя:Манастыры Егіпта