Святая Кацярына або Кацярына Александрыйская (;  — ), да хрышчэння Даратэя — хрысціянская святая, вялікамучаніца. Памяць здзяйсняецца ў Праваслаўнай царкве 7 снежня (24 лістапада па юліянскім календары), у Каталіцкай царкве — 25 лістапада.

Мошчы святой Кацярыны цяпер знаходзяцца ў манастыры яе імя на гары Сінай у Егіпце. Манастыр — буйны духоўны цэнтр, дзе размешчаны старажытны архіў і вялікая бібліятэка старадрукаў і царкоўных рарытэтаў. Святая Кацярына лічыцца заступніцай настаўнікаў і навукоўцаў.

Катэгорыя:Каталіцкія святыя Катэгорыя:Чатырнаццаць святых памочнікаў Катэгорыя:Праваслаўныя святыя Катэгорыя:Хрысціянскія святыя IV стагоддзя