Андрэй Вікенцьевіч Бурдзейка (, — 1941?) — беларускі гісторык, даследчык гісторыі беларускага права.
Біяграфія Скончыў БДУ (1925). Яго навуковым кіраўніком быў рэктар БДУ У. І. Пічэта. Працаваў навуковым супрацоўнікам у Беларускім дзяржаўным музеі. Вывучаў Статуты Вялікага Княства Літоўскага. Даказаў існаванне прыгонніцтва ў ВКЛ. Упершыню ў беларускай гістарыяграфіі адзначыў ролю Навагрудка як сталіцы ВКЛ у ХIII ст. Арыштаваны АДПУ БССР 19 ліпеня 1930 г. па справе «Саюза вызвалення Беларусі». 10 красавіка 1931 г. асуджаны на 5 гадоў ссылкі, якую адбываў у Елабузе (Татарстан). Рэабілітаваны ў 1957 г.
Працы Нарыс сацыяльна-эканамічнага жыцця места Навагрудку ў XVI ст. // Гістарычна-археалагічны зборнік. — 1927. — № 1. Нарыс сацыяльна-эканамічнага жыцьця места Наваградку ў XVI сталецьці // ARCHE Пачатак. — 2009. — № 7. — С. 648—666. Землеўласнік і земляроб па Літоўскаму статуту 1566 г. // Працы БДУ = Труды БГУ. — 1927. — № 14 — 15.; 1928. — № 20. Земляўласьнік і земляроб па Літоўскім Статуце 1566 году // ARCHE Пачатак. — 2009. — № 7. — С. 921—956. Прыказ Вялікага княства Літоўскага (фонд установы і функцыі) // Працы Класа гісторыі. Т. 3 (1930). С. 524—550. Гістарычны аддзел: праводнік-лістоўка (Беларускі дзяржаўны культурна-гістарычны музей у Менску). Менск, 1930. — 16 с.
Літаратура Маракоў, Л. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. 1794—1991: Энцыклапедычны даведнік: У 10 т. Т.1. — Смаленск, 2009. Пичета В. Изучение Литовских статутов в новейшей историко-юридической литературе (1918—1940 гг.) // Пичета В. Белоруссия и Литва в XV—XVI в. — М., 1961.
Спасылкі http://www.marakou.by/by/davedniki/represavanyya-litaratary/tom-i/index_19304.html
Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі Катэгорыя:Асуджаныя па справе «Саюза вызвалення Беларусі» Катэгорыя:Постаці Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь