Беларускае аб’яднанне ў Новым Паўднёвым Уэльсе — грамадская арганізацыя беларускай дыяспары ў Аўстраліі, створана ў сакавіку 1951 г. у Сіднеі прыхільнікамі Рады БНР, што выйшлі са складу Беларускага аб’яднання ў Аўстраліі. Управа рэгулярна пераабіралася.

Арганізацыя наладжвала грамадска-культурную дзейнасць беларусаў у Сіднеі, а таксама рэпрэзентавала суайчыннікаў. У 1951—1954 гг. выдавала сваю версію інфармацыйнага бюлетэня «Новае Жыцьцё», рэдактарамі якога былі Аляксандр Смаль і пазней Міхась Лужынскі. У 1976 г. Аб’яднанне ініцыявала стварэнне ў Сіднеі беларускага радыё.

Арганізацыя была ўдзельнікам Федеральнай рады беларускіх арганізацый у Аўстраліі, і ў 1980 г. яе дэлегат падпісаў Статут гэтай арганізацыі.

Аб’яднанне спыніла дзейнасць пасля 1980 г. ў сувязі з тым, што большасць удзельнікаў далучыліся да Беларускага культурна-грамадскага клуба яшчэ ў 1973 г. і патрэбы ў захавані асобнай арганізацым паступова знікла.

Старшыні Міхась Лужынскі 03.1951 — 1953 Лявон Рыбнік 1953 Кастусь Сіткоўскі 1954 Генадзь Левановіч 1955, 1956 Язэп Малецкі 1960—1961 Аўгіння Каранеўская 1964—1966 Мікола Каранеўскі 1967—1970 Станіслаў Нарушэвіч 1972—1980

Літаратура Антух, М. Я ўмею за сябе пастаяць / Мікола Антух // Адзінец, А. Паваенная эміграцыя: скрыжаванньні лёсаў: зборнік успамінаў / Аляксандр Адзінец. — Мн.: Медисонт, 2007. — 704 с., с. іл. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны: Кніга 11). — С. 17 — 25. Калодка, А. Беларусы ў Аўстраліі / Аляксандар Калодка // Беларуская мэмуарыстыка на эміграцыі / Укл. Л.Юрэвіч. — Нью-Ёрк: БІНІМ, 1999. — 361 с. — С. 328—339. Гардзіенка, Н. Беларусы ў Аўстраліі: да гісторыі дыяспары / Натальля Гардзіенка; Прадмова І.Сурвіллы. — Мн.: Беларускі кнігазбор, 2004. — 468 с., арк. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны, Кніга 3). — С. 444—445.

Катэгорыя:Арганізацыі беларусаў Аўстраліі Катэгорыя:Беларусы ў Сіднеі Катэгорыя:1951 год у Аўстраліі