Нарцыс (Narcissus) — род кветкавых раслін сямейства амарылісавых.
Батанічнае апісанне
Шматгадовыя цыбульныя травяністыя расліны. Лісце прыкаранёвае, лінейнае. Кветанос бязлісты, вышынёй да 0,5 м. Кветкі белыя, жоўтыя, адзіночныя ці ў гронках, у некаторых пахучыя; эфірны алей з іх выкарыстоўваецца ў медыцыне і парфумерыі. Плод — каробачка. Усе віды ядавітыя.
Арэал
Пашыраны пераважна ў Міжземнамор'і. Трапляюцца ў вільготных месцах, на высакагорных і далінных лугах, травяністых схілах гор.
Таксанамія Віды роду Нарцыс распаўсюджаны ў Еўропе, пераважна ў міжземнаморскіх краінах, асабліва заходніх; адзін від расце ў Азіі да Японіі і Кітая.
Род Нарцыс паводле Каралеўскіх батанічных садоў К’ю ўключае 54 першасных і 59 гібрыдагенных відаўСпіс відаў роду Нарцыс на сайце Royal Botanic Gardens, Kew:
Гібрыдагенныя віды
[= × ] [= × ] [= × ] [= × ] [= × ] [= × ] [= × ] [= × ] [= × ] [= × ] [= × ] [= × ] [= × ] [= × ] [= × ] [= × ] [= × ] [= × ] [= × ] [= × ] [= × ] [= × ] [= × ] [= × ] [= × ] [= × ] [= × ] [= × ] [= × ] [= × ] [= × ] [= × ] [= × ] [= × ] [= × ] [= × ] [= × ] [= × ] [= × ] [= × ] [= × ] [= × ] [= × ] [= × ] [= × ] [= × ] [= × ] [= × ] [= × ] [= × ] [= × ] [= × ] [= × ] [= × ] [= × ] [= × ] [= × ] [= × ] [= × ]
Значэнне
Ранневеснавыя дэкаратыўныя расліны. Культывуюць са старажытнага часу, вядома больш за 12 тысяч сартоў. На Беларусі вырошчваюць каля 40 сартоў нарцыса гібрыднага.
Шкоднікі і хваробы
Значную шкоду нарцысам прыносіць вірус мазаікі нарцыса, які пераносіцца з сокам раслін і насякомымі.
У філатэліі
* Катэгорыя:Расліны на марках