Джордж Паджэт То́мсан (;  — ) — англійскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1937). Прэмія прысуджана «за эксперыментальнае адкрыццё дыфракцыі электронаў на крышталях» (сумесна з Джозефам Дэвісанам).

Біяграфія Джордж Томсан нарадзіўся ў сям’і лаўрэата Нобелеўскай прэміі фізіка Дж. Дж. Томсана і Розы Элізабэт Паджэт — дачкі прафесара медыцыны ў Кембрыджы. Томсан наведваў прыватную школу Пірса ў Кембрыджы, затым быў студэнтам Трыніці-каледжа ў Кембрыджскім універсітэце да пачатку Першай сусветнай вайны, падчас якой ён ваяваў у пяхоце. Пасля непрацяглай вайсковай службы ў Францыі ён працаваў у галіне аэрадынамікі, сярод іншых месцаў і ў Фарнбора. Да 1919 года працаваў у Трыніці-каледжы. З 1922 года прафесар Абердзінскага ўніверсітэта, з 1930 года — Імперскага каледжа навукі і тэхналогіі ў Лондане. У 1952—1962 гадах Д. Томсан узначальваў каледж у Кембрыджы.

Навуковая дзейнасць Д. П. Томсану належаць навуковыя працы атамная і ядзернай фізіцы, квантавай механіцы, тэорыі рассеяння мікрачасціц, электрычных разрадах у газах, па аэрадынаміцы. Незалежна ад К. Д. Дэвісана і Л. Джэрмера адкрыў дыфракцыю электронаў, што эксперыментальна пацвердзіла хвалевыя ўласцівасці мікрааб’ектаў (карпускулярна-хвалевы дуалізм). Распрацаваў апаратуру і метады вывучэння электронаграм, што дало пачатак развіццю электронаграфіі.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі George Paget Thomson // Nobel Prize organisation

Катэгорыя:Фізікі Вялікабрытаніі Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі з Вялікабрытаніі Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па фізіцы