Карл Фердынанд Браўн (; , — , ) — нямецкі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы ў 1909 годзе сумесна з Г. Марконі «за выдатны ўклад у стварэнне бесправаднай тэлеграфіі».Інтэнсіўна ўдзельнічаў у распрацоўцы тэхнічнага прымянення электрамагнітных хваль. Вынаходнік кінескопа (катодна-прамянёвай трубкі). У нямецкамоўных краінах кінескоп да гэтага часу называюць трубкай Браўна.
Стваральнік навуковай школы па радыёфізіцы.
Біяграфія Скончыў Берлінскі ўніверсітэт у 1872 годзе. З 1876 года прафесар Марбургскага ўніверсітэта, з 1883 года Вышэйшай тэхнічнай школы ў г.Карлсруэ, з 1885 года Цюбінгенскага ўніверсітэта (заснавальнік і кіраўнік Фізічнага інстытута пры ім). У 1880—1883 гадах і з 1895 года ў Страсбургскім універсітэце (прафесар і дырэктар Фізічнага інстытута). З 1915 года ў ЗША.
Аўтар навуковых прац па радыётэхніцы, радыёфізіцы, бесправаднай телеграфіі. Выявіў аднабаковую праводнасць у крышталях сульфідаў металаў (1874), што прывяло да стварэння крыштальнага дэтэктара. Абгрунтаваў прапанаванае А. Л. Ле Шацелье правіла зрушэння тэрмадынамічнай раўнавагі (1887). Сканструяваў першую электронна-прамянёвую трубку (трубка Браўна, 1897). Вынайшаў вагальны контур значнай ёмістасці з малым затуханнем (ланцуг Браўна, 1898). Вынайшаў і запатэнтаваў (1899) індуктыўную сувязь паміж раздзеленымі антэнай і іскравым разраднікам праз высокачастотны трансфарматар (перадатчык Браўна), што дазволіла выпрамяняць у прастору значна большую энергію. Прапанаваў некалькі тыпаў антэн, у т.л. рамачную (1913).
Член-карэспандэнт Берлінскай АН (1914).
Гл. таксама Прынцып Ле Шацелье-Браўна
Літаратура Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. — 472 с.: іл.
Спасылкі А. И. Климин, В. А. Урвалов. Фердынанд Браўн — лаўрэат Нобелеўскай прэміі ў галіне фізікі // «Электросвязь» № 8, 2000 г. (на сайце «Виртуальный компьютерный музей») Інфармацыя з сайта Нобелеўскага камітэта Сайт, прысвечаны катода-прамянёвай трубцы
Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па фізіцы Катэгорыя:Фізікі Германіі Катэгорыя:Фізікі XIX стагоддзя Катэгорыя:Фізікі XX стагоддзя