Нінбо (; літаральна «спакойныя хвалі») — партовы горад субправінцыйнага ўзроўню з насельніцтвам 5.527.000 чалавек (2005), размешчаны на паўночным усходзе правінцыі Чжэцзян у Кітайскай Народнай Рэспубліцы . З поўначы Нінбо абмываецца залівам Ханчжоўвань, з усходу — Усходне-Кітайскім морам. Горад мяжуе з Тайчжоў на поўдні і з Шаасінам на захадзе. На паўночны ўсход ад Нінбо за вузкім пралівам знаходзіцца горад Чжоўшань. Плошча горада 9365 км², даўжыня берагавой лініі 1562 км. ВУП на душу насельніцтва складае 39.045 юаняў (2004).

Гісторыя Першымі еўрапейцамі, якія пабывалі ў Нінбо, былі партугальцы ў 1522 годзе. Нінбо таксама быў адным з 5 «дагаворных партоў», адкрытых для гандлю згодна з Нанкінскім дагаворам у 1842 г. пасля заканчэння Першай опіумнай вайны паміж цынскім Кітаем і Вялікабрытаніяй. У ходзе вайны брытанцы авалодалі горадам неўзабаве пасля паспяховага штурму крэпасці Чжэньхай у вусці ракі Юн 10 кастрычніка 1841 года. У 1864 горад на працягу шасці месяцаў утрымлівалі тайпіны.

У мінулым Нінбо славіўся вытворчасцю традыцыйнай кітайскай мэблі.

Катэгорыя:Гарады правінцыі Чжэцзян Катэгорыя:Гарады субправінцыйнага значэння КНР