Асіф Алі Зардары (, , , правінцыя Сінд, Дамініён Пакістан) — пакістанскі палітык.
Прэзідэнт Пакістана з 9 верасня 2008 па 9 верасня 2013 года і з 10 сакавіка 2024 года па цяперашні час.
Біяграфія Асіф Алі Зардары паходзіць з заможнай сям’і землеўладальнікаў-сіндхаў. Вучыўся ў Вялікабрытаніі. Пасля вяртання на радзіму заняўся сямейным бізнесам. У 1987 годзе ён ажаніўся з Беназір Бхута.
У 1988 годзе Беназір Бхута заняла пасаду прэм’ер-міністра Пакістана, а праз два гады і сам Зардары прыйшоў у палітыку. Ён стаў дэпутатам парламента, потым міністрам аховы навакольнага асяроддзя і міністрам інвестыцый.
Быў прыцягнуты да крымінальнай адказнасці па абвінавачвалі ў карупцыі, а таксама ў іншых злачынствах. Некалькі гадоў ён правёў у турме. Толькі ў 2004 годзе Беназір Бхутта асабіста дамаглася ў Прэзідэнта Первеза Мушарафа вызвалення свайго мужа.
Пасля гібелі Беназір Бхута ў выніку тэракта ў снежні 2007 года, Зардары і іх сын Білаваў былі абраны сустаршынямі Пакістанскай народнай партыі.
На прэзідэнцкіх выбарах у верасні 2008 года Асіф Алі Зардары атрымаў большасць галасоў членаў калегіі выбаршчыкаў (481 голас з 702). Ён займаў пасаду з верасня 2008 года па верасень 2013 годаЧто известно о новом президенте Пакистана Асифе Али ЗардариДело жизни после смертиАсиф Али Зардари — новый президент Исламской Республики Пакистан.
Падчас яго кіравання краіна сутыкнулася і з эканамічнымі праблемамі. На фоне росту коштаў, беспрацоўя, бязладзіцы з забеспячэннем прэзідэнт вырашыў не вылучаць сваю кандыдатуру на новы тэрмін і пакінуў пасаду.
У 2018 годзе Асіф Алі Зардары зноў увайшоў у склад ніжняй палаты пакістанскага парламента. У сакавіку 2024 года ён атрымаў большасць галасоў выбаршчыкаў і другі раз стаў прэзідэнтам ПакістанаПортрет дня: Асиф Али Зардари.
Крыніцы
Катэгорыя:Прэзідэнты Пакістана Катэгорыя:Палітыкі XXI стагоддзя Катэгорыя:Мільярдэры Пакістана