Беларуская асацыяцыя «Конкурс» — грамадскае аб’яднанне, мэтай дзейнасці якога з’яўляецца папулярызацыя ведаў сярод школьнікаў, у вобласці дакладных, прыродазнаўчых і гуманітарных навук рознымі сродкамі, у прыватнасці праз арганізацыю інтэлектуальных конкурсаў.
Конкурсы Беларускай асацыяцыі «Конкурс»
Міжнародная матэматычная гульня-конкурс «Кенгуру».http://bakonkurs.by/kenguru/kenguru.php Международный математический конкурс "Кенгуру". Гульня-конкурс па беларускай мове і літаратуры «Буслік».http://bakonkurs.by/buslik/buslik.php Конкурс па беларускай мове "Буслік". Гульня-конкурс па фізіцы «Зубраня».http://bakonkurs.by/zubrenok/zubrenok.php Конкурс по физике "Зубрёнок". Гульня-конкурс па рускай мове і літаратуры «Журавлик».http://bakonkurs.by/zhuravl/zhuravl.php Конкурс по русскому языку и литературе "Журавлик". Міжпрадметная гульня-конкурс «Пчолка».http://bakonkurs.by/kolosok/kolosok.php Межпредметная игра-конкурс "Пчёлка". Гульня-конкурс па замежных мовах «Лінгвісцяня» (англійская, нямецкая, французская, іспанская, кітайская мовы).http://bakonkurs.by/lingvist/lingvist.php Международный конкурс по иностранным языкам "Лингвистёнок". Гульня-конкурс па інфарматыцы «Інфамышка».http://bakonkurs.by/infomych/infomych.php Конкурс по информатике "Инфомышка". Гульня-конкурс па хіміі «Вавёрка».http://bakonkurs.by/belka/belka.php Конкурс по химии "Белка". Гульня-конкурс па геаграфіі «Глабусёнак».http://bakonkurs.by/globus/globus.php Конкурс по географии "Глобусёнок". Гульня-конкурс па біялогіі «Сініца».http://bakonkurs.by/siniza/siniza.php Конкурс по биологии "Синица". Гульня-конкурс па фізкультуры «Алімпіёнак».http://bakonkurs.by/olimp/olimp.php Конкурс по физической культуре "Олимпионок". Гульня-конкурс па гісторыі «Кентаўрык».http://bakonkurs.by/kentavrik/kentavrik.php Конкурс по истории "Кентаврик".
Асноўныя правілы правядзення конкурсаў
Інтэлектуальныя конкурсы асацыяцыі «Конкурс» праводзяцца па правілах міжнароднага матэматычнага конкурсу «Кенгуру».
Конкурсы арганізуюцца Беларускай асацыяцыяй «Конкурс» сумесна з Акадэміяй паслядыпломнай адукацыі пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
У адрозненне ад алімпіяд, удзельнікамі дадзеных конкурсаў могуць быць усе жадаючыя. Папярэдні адбор удзельнікаў не праводзіцца. Конкурс праходзіць у школах, ліцэях, гімназіях, дзе навучаюцца ўдзельнікі, у адзін і той жа дзень, у адзін і той жа час.
У конкурсах няма прайграўшых. Незалежна ад выніку кожны ўдзельнік атрымлівае прыз «для ўсіх». Прадугледжана дадатковае ўзнагароджанне ўдзельнікаў, што паказалі найлепшыя вынікі ў сваіх раёнах (гарадах), вобласцях і сярод удзельнікаў кожнага конкурсу ў краіне.
Конкурсы платныя. Арганізацыйныя ўзносы трацяцца на арганізацыю і правядзенне конкурсаў, набыццё прызоў.
Зноскі
У Сеціве
Міжнародны матэматычны конкурс «Кенгуру».
Катэгорыя:Адукацыя ў Беларусі Катэгорыя:Сярэдняя адукацыя Катэгорыя:Папулярызацыя навукі Катэгорыя:Прадметныя алімпіяды