Сымон Малеўскі () ( — , Вільня) — правазнаўца, эканаміст фізіякрат; рэктар Віленскага ўніверсітэта (1826—1832); бацька Францішка Малеўскага.

У 1781 г. паступіў у настаўніцкую семінарыю пры Галоўнай школе Вялікага Княства Літоўскага; два гады вучыўся ў кракаўскім Ягелонскім універсітэце. У 1785 г. атрымаў ступень доктара філасофіі ў Галоўнай літоўскай школе і стаў настаўнікам матэматыкі ў Вільні. З 1787 гг. — прафесар права і палітычнай эканоміі галоўнай літоўскай школы; паводле іншых звестак, пачаў выкладаць курсы права і логікі з 1793 г.

Быў прыхільнікам караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага. У 1794 г. атрымаў чын надворнага саветніка. Падчас паўстання пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касцюшкі быў упаўнаважаным цэнтральнай дэпутацыі Вялікага Княства Літоўскага.

У 1803—1809 гг. выкладаў у Віленскім універсітэце палітычную эканоміку. З 1816 г. прафесар эмерыт маральных і палітычных навук. У 1817—1822 гг. быў рэктарам імператарскага Віленскага ўніверсітэта. Ускосна падтрымліваў дзейнасць студэнцкага Таварыства філаматаў, у якім удзельнічаў яго сын Францішак Малеўскі.

Пахаваны ў вёсцы Тургелях, Салечніцкі раён.

Литература

Спасылкі Malevskis, Simonas

Катэгорыя:Рэктары Віленскага ўніверсітэта Катэгорыя:Удзельнікі паўстання 1794 года Катэгорыя:Выпускнікі Віленскага ўніверсітэта