Чачэ́віцкі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 1924—1931 гадах. Цэнтр — вёска Чачэвічы.

Гісторыя Раён утвораны 17 ліпеня 1924 года ў складзе Магілёўскай акругі БССР. 20 жніўня 1924 года падзелены на 10 сельсаветаў: Балонова-Сялецкі, Доўгаўскі (Даўжанскі), Дунайкоўскі (Дунайскі), Збышынскі, Кучынскі, Падсёльскі, Стайкаўскі, Чачэвіцкі, Чыгірынкаўскі, Ядрына-Слабадскі. 2 студзеня 1925 года Збышынскі сельсавет перайменаваны ў Грыбавецкі, у 1925 годзе Стайкаўскі сельсавет — у Дубенскі. Пасля скасавання акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 года раён у прамым падпарадкаванні БССР. 8 ліпеня 1931 года скасаваны: Балонава-Сялецкі, Дунайкоўскі (Дунайскі), Кучынскі, Падсёльскі, Чачэвіцкі, Чыгірынкаўскі сельсаветы далучаны да Быхаўскага раёна; Грыбавецкі, Доўгаўскі (Даўжанскі), Дубенскі, Ядрына-Слабадскі — да Клічаўскага раёна.

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / А.И. Карпачева и др. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 1: (1917―1941 гг.). — Мн., «Беларусь», 1985. — 390 с. Чачэвіцкі раён //  — С. 266.

Катэгорыя:Раёны, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя:Раёны, скасаваныя ў 1931 годзе Катэгорыя:Былыя раёны Беларусі

Катэгорыя:Гісторыя Быхаўскага раёна Катэгорыя:Гісторыя Кіраўскага раёна Катэгорыя:Гісторыя Клічаўскага раёна