Андрэй Баюк (; 18 кастрычніка 1943, Любляна — 16 жніўня 2011) — славенскі палітычны дзеяч, прэм'ер-міністр Славеніі (3 мая 2000 — 17 лістапада 2000), заснавальнік і член партыі «Новая Славенія».

Біяграфія Андрэй Баюк нарадзіўся 18 кастрычніка 1943 года ў Любляне. Бацька будучага палітыка Марка Баюк быў філолагам. Сям'я пакінула Славенію ў 1945 годзе і пераехала ў горад Мендоса, што ў Аргенціне.

Паспяхова скончыў эканамічны факультэт Нацыянальнага ўніверсітэта Каё. У 1976 годзе Баюк пераехаў у Вашынгтон, дзе год працаваў у арганізацыі «Сусветны банк».

У 1999 годзе палітык вярнуўся ў Славенію і заснаваў партыю «Новая Славенія». Увесну 2000 года Баюк становіцца прэм'ер-міністрам краіны. 17 лістапада таго ж года пакідае пост па ўласным жаданні.

Сканаў 16 жніўня 2011 года пасля працяглай хваробы.Umrl je Andrej Bajuk

Асабістае жыццё Баюк выдатна размаўляў на славенскай, іспанскай, англійскай і французскай мовах.

Катэгорыя:Палітыкі Славеніі Катэгорыя:Прэм’ер-міністры Славеніі