Ам’ен (, ) — горад на поўначы Францыі, на сямі рукавах ракі Сома. Галоўны горад гістарычнай вобласці Пікардыі. Адміністрацыйны цэнтр дэпартамента Сома. Насельніцтва 136 тыс. жыхароў.

Эканоміка і адукацыя Як і іншыя гарады на паўночным захадзе Францыі, Ам’ен адвеку быў буйным цэнтрам тэкстыльнай прамысловасці. У цяперашні час у горадзе прадстаўлены такія галіны, як машынабудаванне, лёгкая, хімічная прамысловасць. У 1970 годзе адкрыўся ўніверсітэт Пікардыі, які носіць імя знакамітага ам’енца Жуля Верна.

Насельніцтва

Гарады-пабрацімы

Славутасці Ам’ен моцна пацярпеў падчас абедзвюх сусветных войнаў. Цэнтр горада з адноўленай ратушай XVII стагоддзя, царквой Сен-Жэрмен XV стагоддзя і тэатрам часоў Людовіка XVI быў адбудаваны ў пасляваенны час.

Галоўная славутасць горада — Ам’енскі сабор, здольны змясціць больш вернікаў, чым любы іншы гатычны храм Францыі. Джон Роскін назваў яго найчыстым узорам готыкі. З 1981 г. сабор знаходзіцца пад аховай ЮНЕСКА як помнік Сусветнай спадчыны чалавецтва.

Зборы старажытнаегіпецкага, антычнага і заходнееўрапейскага мастацтва размешчаны ў музеі Пікардыі — адным з найбуйнейшых рэгіянальных музеяў Францыі.

Спасылкі

Афіцыйны сайт

Катэгорыя:Гарады О-дэ-Франс Катэгорыя:Камуны дэпартамента Сома Катэгорыя:Гарады, узнагароджаныя ордэнам Ганаровага легіёна