Fiat 124 — легкавы аўтамабіль сярэдняга класа кампаніі Fiat. Выпускаўся з 1966 па 1974 год. «Еўрапейскі аўтамабіль года—1967»Car of the Year — 1967 // caroftheyear.org .

Гісторыя

Распрацоўка мадэлі Fiat 124 вялася з другой чвэрці шасцідзесятых гадоў. Спраектаваны пад кіраўніцтвам . У 1966 годзе аўтамабіль быў паказаны на Парыжскім аўтасалоне. У наступным годзе лінейка папоўнілася ўніверсалам — Fiat 124 Familiare. У 1967 годзе аўтамабілю быў прысуджаны тытул «Еўрапейскі аўтамабіль года».

У маі 1966 быў падпісаны дагавор аб пабудове ў СССР новага аўтазавода для выпуску Fiat 124. Пры адаптацыі машыны да савецкіх умоў былі вызначаны слабыя месцы канструкцыі, і шэраг паляпшэнняў італьянцы прыстасавалі таксама і да свайго варыянту аўтамабіля, у прыватнасці, больш сучасную заднюю падвеску. Дапрацаваны Fiat 124 дэбютаваў у 1968-м годзе.

Акрамя базавай мадэлі, прапаноўвалася мадыфікацыя Special з маторам аб’ёмам 1438 см³ і магутнасцю 70 к.с. (150 км/г). Знешне «спецыяльная» версія пазнавалася па здвоеных фарах і ручках дзвярэй пад ніжні ўхоп.

Улетку 1970 года тры экіпажы на Fiat 124 Special здзейснілі падарожжа «Raid dei Due Capi» (ПАР) — Нордкап (Нарвегія), якое было арганізавана Fiat сумесна з італьянскім аўтамабільным часопісам . Машыны мелі мадыфікаваную падвеску, былі абсталяваныя паветраным фільтрам з алейнай ваннай, абаронай дна картэра, парай дадатковых фар і дугамі бяспекі ў салоне. Аўтамабілі за 50 дзён пераадолелі маршрут ПАР — Батсвана — Радэзія — Замбія — Танзанія — Кенія — Эфіопія — авіяпералёт — Іран — Турцыя — Грэцыя — Югаславія — Італія — Аўстрыя — Германія — Данія — Швецыя — Фінляндыя — Нарвегія.

У лістападзе 1970 года на аўтасалоне ў Турыне Fiat прадставіў абноўлены «124»-ы. Аўтамабіль атрымаў новую рашотку радыятара і новыя двух’ярусныя заднія ліхтары, з’явіліся вентыляцыйныя адтуліны на задняй стойцы. Мадэрнізаванаму Special цалкам перарабілі насавую частку, акружыўшы фары квадратнымі «акулярамі». Special таксама атрымаў перапрацаваную радыятарную рашотку чорнага колеру, якую перасякала гарызантальная светлая планка з новай эмлемай з чатырох сініх ромбаў. Паказальнікі павароту былі перанесены на вугал крыла збоку ад фар. Заднія ліхтары таксама былі новымі, гарызантальнай і прастакутнай формы, задняя панэль была акружана храміраваным молдынгам. Больш буйныя храміраваныя бамперы атрымалі падоўжную гумавую паласу. Разам з абнаўленнем таксама дэбютавала новая мадыфікацыя — Fiat 124 Special T. Літара «T» у назве была скарачэннем ад , пазначаючы такім чынам, што на машыне ўсталяваны рухавік з двайным размеркавальным валам. Матор аб’ёмам 1,4 л выдаваў магутнасць 80 к.с. і дазваляў дасягаць максімальнай хуткасці 160 км/г.

Чарговае абнаўленне адбылося ў 1972 годзе. Зноў памянялі радыятарную рашотку. Траўмабяспечныя дзвярныя ручкі такія як на Speciale цяпер атрымалі ўсе без выключэння мадыфікацыі. Магутнасць матораў аб’ёмам 1,2 і 1,43 літра павялічылася на 5 к.с. Speciale T цяпер абсталёўваўся цалкам новым двухвальным рухавіком.

У 1973–1974 гады мадэль таксама экспартавалася ў ЗША, дзе была даступная з рухавіком 1,6 або 1,8 і трохступеньчатай аўтаматычнай каробкай перадач.

Зборка седанаў і ўніверсалаў Fiat 124 у Італіі працягвалася яшчэ два гады. Колькасць сабраных асобнікаў перавысіла паўтара мільёна. На змену прыйшоў Fiat 131 Mirafiori.

Канструкцыя Fiat 124 меў кансерватыўную канструкцыю з класічнай кампаноўкай: рухавік размешчаны спераду, а вядучымі з’яўляюцца заднія колы.

Праектаваннем мадэлі кіраваў Оскар Мантабоне. Рухавік з верхнім размяшчэннем клапанаў быў распрацаваны . Шасі распрацаванае Адольфа Месоры з падвескай з вінтавымі спружынамі і мостам ззаду спалучалася з вуглаватым кузавам.

thumb|Інтэр’ер Кузаў — чатырохдзверны пяцімесцавы. Даўжыня × шырыня × вышыня — 4030 × 1625 × 1420 мм; колавая база — 2420 мм. Уласная вага — 855 кг (Special — 945 кг). Аб’ём паліўнага бака — 39 л.

Рухавікі Рухавік усталяваны спераду падоўжна.

Базавы матор — бензінавы, радны, чатырохцыліндравы. Мае ніжняе размяшчэнне размеркавальнага вала і, адпаведна, верхняе размяшчэнне клапанаў (OHV). Па два клапаны на цыліндр. Аб’ём — 1197 см³. Дыяметр цыліндра × ход поршня — 73,0 × 71,5 мм. Ступень сціску 8,8:1 дапускае выкарыстанне паліва з нізкім актанавым лікам. Магутнасць — 60 к.с. пры 5600 аб/хв. Круцільны момант — 87 Н·м пры 3400 аб/хв.

На мадыфікацыі Special і Special T усталёўвалі рухавікі аб’ёмам 1438 см³ і 1592 см³.

1438-кубовы рухавік версіі Special T у параўнанні з простым рухавіком 1,4 л меў клапаны большага дыяметра, паўсферычную камеру згарання, падвойны размеркавальны вал, які прыводзіўся ў рух зубчастым рамнём. Падача паліва ажыццяўлялася карбюратарам Weber 32 DHS. Дыяметр цыліндра × ход поршня — 80,0 × 71,5 мм. Ступень сціску — 8,9:1. Матор выдаваў магутнасць 80 к.с. пры 5800 аб/хв і 112 Н·м максімальнага круцільнага моманту пры 4000 аб/хв.

+ Мадыфікацыя Аб’ём Магутнасць Гады выпуску 1200 1197 см³ 60 PS (44 кВт; 59 к.с.) 66 PS (49 кВт; 65 к.с.) 1966–1974 1400 Special 1438 см³ 70 PS (51 кВт; 69 к.с.) 75 PS (55 кВт; 74 к.с.) 1968–1974 1400 Special T 1438 см³ 80 PS (59 кВт; 79 к.с.) 1968–1972 1600 Special T 1592 см³ 95 PS (70 кВт; 94 к.с.) 1973–1974

Шасі Прывад перадаецца праз чатырохступеньчатую каробку перадач, у Special T з рухавіком 1,6 л — пяціступеньчатую. Спачатку канструкцыя задняй падвескі была ўзятая ад мадэлі 1400 1950 года — дзве падоўжныя штангі, адна папярочная і жорсткая бэлька моста. Праз два гады яе замянілі на больш складаную з чатырма падоўжнымі рычагамі і цягай Панара. Усе колы мелі дыскавыя тармазы.

З мадэрнізацыяй 1970 года аўтамабіль атрымаў генератар замест магнета і двухконтурную тармазную сістэму.

Вытворчасць па-за межамі Італіі Вытворчасць мадэлі доўгі час працягвалася за межамі Італіі — па ліцэнзіі аўтамабіль выпускалі ў Іспаніі (SEAT 124), Паўднёвай Карэі, Індыі (Premier 118NE), Турцыі (TOFAŞ Murat 124) і СССР (ВАЗ-2101). Акрамя таго, зборка мадэлі з італьянскіх камплектаў дэталяў ажыццяўлялася ў Балгарыі і Югаславіі. Па ўсім свеце было пабудавана звыш 15 мільёнаў ліцэнзійных копій і вытворных мадэляў.

Fiat 124, яго ліцэнзійныя варыянты і нашчадкі Вытворца1960-я1970-я1980-я1990-я2000-я2010-я 6 7 8 9 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9 0 1 2 3 4 5 FIAT Fiat 124 / Fiat 124 Special Fiat 124 Familiare NSU-Fiat Fiat 124 Pirin-Fiat Fiat 124 SEAT Seat 124 Seat 1430 Asia Motors Asia-Fiat 124 Tofaş Murat 124 Premier Premier 118 NE Premier 137D ВАЗ / ВАЗ-2101 / 21011 / 21013 ВАЗ-2102 ВАЗ-2103 ВАЗ-2106 ВАЗ-2105 ВАЗ-2107 ВАЗ-2104

Балгарыя У канцы 1966 года Fiat падпісаў з Балканкар пагадненне аб зборцы аўтамабіляў Fiat 850 і Fiat 124 на заводзе ў Ловечы. Аўтамабілі мясцовай зборкі прадаваліся пад маркай . Дамова была заключана тэрмінам на 5 год і па заканчэнні ў 1971 годзе далей не працягвалася . Усяго было сабрана 274 седаны і 35 універсалаў Fiat 124.

Іспанія

Іспанскі вытворца SEAT займаўся ліцэнзійным выпускам аўтамабіляў Fiat з 1953 года. У 1968 годзе на аўтасалоне ў Барселоне быў прадстаўлены SEAT 124. Вытворчасць ажыццяўлялася на заводзе ў (Барселона). У 1969 годзе пачалася вытворчасць універсалаў Familiar. Паступова ў мадэльны шэраг дадаліся розныя мадыфікацыі: D, D Lujo, D Especial, LS, DLS. Таксама выпускаліся купэ Sport (з 1970 па 1975 год).

У 1969 годзе з'явіўся SEAT 1430. Гэтая мадэль была заснавана на версіі Special, а пярэдняй часткай з квадратнымі фарамі была падобна на Fiat 125. Пад капотам быў 1,4-літровы (1438 см³) рухавік абсталяваны карбюратарам Weber 32 DHS. Магутнасць — 70 к.с. пры 5400 аб/хв, круцільны момант — 105 Н·м пры 3400 аб/хв. Седан важыў 910 кілаграмаў і мог паскарацца да 155 км/г. У 1973 годзе быў прадстаўлены SEAT 1430 Especial 1600. Гэтая мадэль атрымала новы рухавік з двума размеркавальнымі валамі аб'ёмам 1592 см³ і магутнасцю 95 к.с., а ў 1974 годзе SEAT 1430 Especial 1800, рухавік якога быў аб'ёмам 1756 см³ і развіваў магутнасць 118 к.с.

У 1975 годзе быў праведзены рэстайлінг SEAT 124. Аўтарам новага аблічча быў Джарджэта Джуджара. Разам з абнаўленнем, мадэлі 124 і 1430 аб'ядналі ў адно сямейства. У 1976 годзе вытворчасць аўтамабіля была перанесена з Зона Франка на завод Landaben. Праз гэта Seat 124 D узору 1975 года паводле месца паходжання атрымаў мянушку «Памплона».

Выпуск працягваўся да 1980 года. Усяго было выраблена 640 407 адзінак Seat 124. У 1985—2001 гады на базе Seat 124 D індыйская кампанія выпускала аўтамабілі Premier 118NE і Premier Viceroy.

Паўднёвая Карэя

Кампанія (Паўднёвая Карэя) была заснавана ў 1965 годзе і першапачаткова займалася вытворчасцю камерцыйных аўтамабіляў. У студзені 1970 года прадпрыемства пачало выпуск Fiat 124. Меркавалася, што яго запусцяць раней, але фінансавыя цяжкасці, з якімі сутыкнулася кампанія на працягу года пасля яе заснавання, затрымалі старт вытворчасці. У першы год «Азія Мотарс» вырабіла 1737 аўтамабіляў Fiat, лакалізацыя складала 30 адсоткаў. Вырабляліся толькі седаны. Спачатку аўтамабілі не адрозніваліся ад італьянскага арыгінала, але ўжо з 1971 года карэйскія Фіаты атрымалі новую рашотку радыятара і падвойныя фары. Вытворчасць была завершана ў красавіку 1973 года, калі скончыўся кантракт Asia Motors з італьянскім канцэрнам. Было выраблена 6775 машын.

СССР thumb|left|Падпісанне пагаднення паміж Fiat і Савецкім урадам. Турын, 1966 год

4 мая 1966 года ў Турыне міністр аўтамабільнай прамысловасці СССР Аляксандр Тарасаў і прэзідэнт канцэрна Fiat падпісалі папярэдняе пагадненне аб будаўніцтве ў горадзе Тальяці завода для вытворчасці Fiat 124 у Савецкім саюзе. Генеральнае пагадненне паміж Fiat і Міністэрствам знешняга гандлю СССР было падпісана ў Маскве 15 жніўня 1966 года.

У ходзе выпрабаванняў у СССР выявіліся сур'ёзныя праблемы з трываласцю кузава і задніх дыскавых тармазоў. Невялікі дарожны прасвет і адсутнасць буксірных правушын рабілі праблематычнай эксплуатацыю машын на дрэнных дарогах. Ніжневальны рухавік савецкі бок палічыў састарэлым і бесперспектыўным з пункту гледжання далейшага развіцця канструкцыі. Усе заўвагі былі ўлічаны італьянскімі канструктарамі. Усяго ў канструкцыю Fiat 124 было ўнесена больш 800 змен. Адаптаваны варыянт быў падрыхтаваны да ліпеня 1967 года і атрымаў пазначэнне Fiat 124R («R» — Russo), савецкае пазначэнне — ВАЗ-2101 «Жыгулі». thumb|Злева направа: ВАЗ-2101, ВАЗ-2102, ВАЗ-2103 Замест ніжневальнага рухавіка (73х71,5 мм) ВАЗ-2101 атрымаў новы верхневальны рухавік (76х66 мм). Маючы такую ж ступень сціску (8,8) матор меў большую магутнасць (64 к.с. супраць 60 к.с. пры 5600 аб/хв). Круцільны момант павялічыўся з 87 Н·м да 89 Н·м (пры 3400 аб/хв). У каробцы перадач прымянілі сінхранізатары ад спартовай версіі Fiat 124. Павялічылі памер счаплення: 200 мм замест 182 мм у «Фіата». Пярэдняя падвеска ВАЗа у параўнанні з прататыпам канструктыўна не змянілася, але была зменена кінематыка, узмоцнены і зменены некаторыя дэталі, у прыватнасці, спружыны, шаравыя апоры. Ззаду, замест спружыннай падвескі з трыма штангамі і стабілізатарам спераду, паставілі іншую — на пяці штангах (падобная ўсталёўвалася на Fiat 124 Special). Ад задніх дыскавых тармазоў адмовіліся на карысць барабанных. Кожны з асобных контураў тармазоў атрымаў асобны бачок для тармазной вадкасці, у італьянскай версіі бачок быў агульны. Кузаў быў узмоцнены, маса вырасла прыкладна на 100 кг (955 кг у параўнанні з 855 кг у Фіата 124). Павелічэнне вагі часткова скампенсавана павелічэннем магутнасці рухавіка. Знешне машыны мала адрозніваліся. Іклы на бамперах у «Жыгулей» былі большага памеру, чым у «Фіата». Замест кнопкавых ручкак дзвярэй — выцяжныя, пад ніжні ўхоп. Такія дзвярныя ручкі першапачаткова планавалі ставіць толькі на ВАЗ-2103, аднак з мэтай уніфікацыі іх атрымаў таксама і ВАЗ-2101. На панэлі прыбораў замест сігнальнай лямпы перагрэву рухавіка з'явіўся паказальнік тэмпературы ахалоджвальнай вадкасці. Санкі пярэдніх сядзенняў Fiat перарабілі такім чынам, каб сядзенні раскладваліся, утвараючы спальнае месца .