Ко́нскія шыро́ты — раёны Сусветнага акіяна паміж 30° і 35° пн. ш. і пд. ш., для якіх характэрны субтрапічныя акіянічныя антыцыклоны са слабымі вятрамі і частымі штылямі. У XVI—XIX стст. у часы паруснага мараплаўства штылі выклікалі працяглыя затрымкі судоў у дарозе, і з-за недахопу прэснай вады прыпадала выкідваць за борт коней, якіх везлі з Еўропы ў Новы Свет. Адсюль і назва — конскія шыроты.

У культуры Кампазіцыя The Doors Horse Latitudes з альбома Strange Days

Гл. таксама Цыркуляцыя атмасферы

Спасылкі Мора, у якога няма берагоў

Катэгорыя:Вятры Катэгорыя:Клімат