thumb|right|180px|Кафедральны сабор

Се́кешфе́хервар (IPA:['sikeʃfɛ'hɛrvar], , , , ) — горад у Венгрыі, адміністрацыйны цэнтр медзье Феер. Насельніцтва 101 465 чалавек (2005). У Сярэднявеччы Секешфехервар быў найважнейшым горадам Венгрыі, месцам размяшчэння каралеўскай рэзідэнцыі. У горадзе былі каранаваны 37 каралёў і 39 каралеў-жонак і пахаваны 15 кіраўнікоў.

Геаграфія і транспарт thumb|left|250px|Секешфехервар — від зверху Горад размешчаны прыкладна ў 65 кіламетрах да паўднёвага захаду ад Будапешта на раўніне на захад ад Дуная, прыкладна на паўдарогі паміж сталіцай і возерам Балатон. Секешфехервар — буйны чыгуначны вузел, злучаны аўтамабільнымі дарогай і чыгункай з Будапештам і найбуйнейшымі гарадамі краіны.

Этымалогія Назву горада можна перакласці як «Стольны белы град» — гэта венгерскае імя ўзыходзіць да лацінскага «Альба Рэгія», імя, пад якім горад быў вядомы ў Сярэднявечча. Венгерскае szék азначае «прастол» і адлюстроўвае ролю горада ў ранневенгерскай гісторыі, калі ён быў рэзідэнцыяй каралёў,  — «белы»,  — «крэпасць», «горад». У часы турэцкага панавання горад быў вядомы як Бялград ці Істолні Бялград.

Славутасці thumb|right|200px|Сад руін thumb|right|200px|Замак Боры

Сад руін. Раскрытыя археолагамі рэшткі падмурка знакамітай базілікі XI стагоддзя, у якой каранаваліся і былі пахаваны шматлікія каралі датурэцкай эпохі гісторыі Венгрыі. Базіліка была знішчана ў перыяд турэцкай акупацыі горада. Сад руін знаходзіцца ва ўсходняй частцы старога горада на плошчы Каранацыі. Кафедральны сабор Св. Іштвана. Знаходзіцца ў цэнтры Старога горада, збудаваны ў 1758—1768 гадах у стылі барока на месцы старажытнага гатычнага сабора, разбуранага туркамі. Капліца Св. Ганны. Невялікая капліца побач з кафедральным саборам. Пабудавана ў 1480 годзе. Адно з нешматлікіх будынкаў Сехешфехервара, якія перажылі як турэцкі прыгнёт, так і Другую сусветную вайну. Біскупскі палац. Знаходзіцца на цэнтральнай плошчы горада — Ратушнай. Створаны ў 1800 годзе ў стылі аўстрыйскі класіцызм (стыль цопф). Ратуша. Размешчана ў паўднёвай частцы Ратушнай плошчы, пабудавана ў 1690 годзе ў стылі барока, адзін з першых будынкаў, пабудаваных у горадзе пасля адваявання яго ў турак. Палац Зічы. Знаходзіцца заходней ратушы і прылягае да яе. 1781 год, стыль цопф. Царква Св. Імрэ. Займае ўвесь паўночны бок Ратушнай плошчы, пабудавана ў 1745 годзе, належыць ордэну францысканцаў. Царква Св. Яна Непамуцкага. Барочная царква размешчана на вуліцы Фё. Належыць цыстэрцыянцам. Кармеліцкая царква на поўдні Старога горада. Збудавана ў 1769 годзе, упрыгожана фрэскамі. Тэатр Вёрошмарці. Находится в северной части улицы Фё. Элегантное барочное здание. Замак Боры. Адзіная з архітэктурных славутасцей горада, створаная ў XX стагоддзі. Будаўніцтва замка праводзіў архітэктар і скульптар Ё. Боры. Будаўніцтва скончана ў 1959 годзе. Будынак выкананы ў эклектычным стылі, але ў той жа час гарманічна. Знаходзіцца на паўночным усходзе горада, удалечыні ад цэнтра.

Музеі thumb|right|200px|Аптэка «Чорны арол» thumb|right|200px|Помнік «Дзяржава» і Біскупскі палац Музей-аптэка «Чорны арол». Знаходзіцца на цэнтральнай вуліцы старога горада — вуліцы Фё. Адкрыта езуітамі ў XVIII стагоддзі. Археалагічны музей Св. Іштвана. Знаходзіцца на вуліцы Фё насупраць аптэкі «Чорны арол». Прылягае да царквы цыстэрцыянцаў. Экспазіцыя раскрывае археалагічную гісторыю горада пачынаючы з рымскіх часоў да нашых дзён. Гарадская мастацкая галерэя — выстаўка венгерскага мастацтва XIX—XX стагоддзяў. Музей лялек. Этнаграфічны музей.

Характэрныя манументы Дзяржава. Адзін з сімвалаў горада, устаноўлены на цэнтральнай плошчы Старога горада — Ратушнай. Каменны атрыбут каралёў — дзяржава — увянчаны каронай і сімвалізуе каралеўскую ўладу. Расколаты звон. Устаноўлены ў заходняй частцы Ратушнай плошчы. Прысвечаны памяці ахвяр Другой сусветнай вайны. Помнік Св. Іштвану. Знаходзіцца ў паўднёвай частцы Старога горада, на плошчы Св. Іштвана. Помнік каралю Мацьяшу. Рэльефная каменная фігура караля Мацьяша Корвіна размешчана на паўночнай сцяне археалагічнага музея.

Гарады-пабрацімы Алба-Юлія (), Румынія Аполе (), Польшча Бірмінгем (), Алабама, ЗША Благоеўград, Балгарыя Браціслава (), Славакія Задар (), Харватыя Каджаелі (), Турцыя Кемі (), Фінляндыя Луганск, Украіна Сарывон (), КНДР Чорлі (), Англія Чэнта (), Італія Швебіш-Гмюнд (), Германія

Літаратура

Спасылкі

Афіцыйны сайт

Катэгорыя:Гарады Венгрыі