Сад Джусці () — палацава-паркавы комплекс, пабудаваны ў канцы XVI ст. на схіле ўзгорка ва ўсходніх ваколіцах Вероны (Італія).

Будынак мае класічную П-падобную форму, традыцыйную для загарадных віл гэтага перыяду. У 1580 годзе побач з вілай быў разбіты сад са шматлікімі тэрасамі і бельведэрамі. Участкі саду маюць правільную геаметрычную форму і падзелены кіпарысамі. З аздаблення саду вылучаецца фантан з фігурамі дэльфінаў, а таксама некалькі антычных статуй, фантан з чырвонага веронскага мармуру і каменны маскерон-бельведэр на вяршыні ўзгорка, спраектаваны для вывяржэння агню.

Літаратура

Academy of Fine Arts in Bologna, GIARDINO GIUSTI (Verona History of Italian garden), Diploma Thesis Paolo Villa, AA 1993-94, presenters Eleonora Frattarolo and Fabia Farneti and 2013 with pictures

Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Вероны Катэгорыя:Палацы Італіі