250px|thumb|right|Прадсталёвая залоза чалавека Прастата — экзакрынная трубчаста-альвеалярная залоза мужчынскага арганізма млекакормячых. Прастата значна адрозніваецца ў розных відаў у анатамічных, фізіялагічных і хімічных адносінах.
Прастата чалавека У чалавека прастата — няпарны андрагензалежны орган, размешчаны ніжэй мачавой бурбалкі. Яна з усіх бакоў ахоплівае пачатковую частку мочаспускальнага канала. Вывадныя пратокі прастаты адкрываюцца ў мочаспускальны канал.
Павялічаная прастата Павелічэнне падкарэнніцы завецца прастатамегаліяй, пры гэтым добраякасная гіперплазія падкарэннай залозы (ДГПЗ) з’яўляецца найбольш распаўсюджанай прычынай. ДГПЗ адносіцца да павелічэння падкарэннай залозы з-за павелічэння колькасці клетак, якія складаюць падкарэнную залозу (гіперплазія) па прычыне, якая не з’яўляецца злаякаснай. Гэта вельмі часта сустракаецца ў сталых мужчын. Яе часта дыягнастуюць, калі прастата павялічваецца да такой ступені, што мачавыпусканне становіцца ўскладненым. Сімптомы ўключаюць запатрабаванасць ў частым мачавыпусканні (частае мачавыпусканне) або складанасць у тым, каб пачаць мачавыпусканне. Калі падкарэнная залоза становіцца занадта вялікай, яна можа звужаць урэтру і перашкаджаць адтоку мачы, робячы мачавыпусканне балючым і ўскладненым, або, у крайніх выпадках, цалкам немагчымым, выклікаючы затрымку мачы. З часам хранічная затрымка мачы можа прывесці да павелічэння сікавай бурбалкі і адваротнага закіду мачы ў ныркі (гідранефроз).
Функцыі прастаты Выпрацоўка прастатычнага соку, які з’яўляецца асновай для спермы. Выпрацоўка біялагічна актыўных рэчываў (прастагландыну). Грае ролю клапана — закрывае выхад з мачавой бурбалкі падчас эрэкцыі. Стварае адчуванне аргазму за кошт развітой сістэмы інервацыі. Велічыня сакрэцыі рэзка ўзмацняецца пад уплывам парасімпатычных імпульсаў і андрагенаў.
Катэгорыя:Мужчынскія палавыя органы Катэгорыя:Залозы вонкавай сакрэцыі