Нор-Па-дэ-Кале () — рэгіён на поўначы Францыі. На ўсходзе мяжуе з Бельгіяй, на поўдні — з Пікардыяй, на поўначы і захадзе абмываецца Ла-Маншам. Плошча 12 414 км2. Насельніцтва складала па стане на 2008 год 4 024 490 чалавек. У рэгіён Нор-Па-дэ-Кале ўваходзяць два дэпартаменты: Нор і Па-дэ-Кале. Адміністрацыйны цэнтр і найбуйнейшы горад — Ліль (225 784 жыхары).
Спасылкі
Regional Council of Nord-Pas-de-Calais Official website: Tourism in Nord-Pas-deCalais
Катэгорыя:Рэгіёны Францыі