Рэ́йманд Ду́глас «Рэй» Брэ́дберы (; , Уакіган, Ілінойс, ЗША — , Лос-Анджэлес, Каліфорнія, ЗША) — выбітны амерыканскі пісьменнік-фантаст. Крытыкі далучаюць некаторыя яго творы да магічнага рэалізму. Атрымаў сусветную вядомасць пасля публікацыі аповесці «451° па Фарэнгейту».

Біяграфія Рэй Брэдберы нарадзіўся ў 1920 годзе ў горадзе Уакіган (штат Ілінойс). У 1934 годзе сям’я пераехала ў Лос-Анджэлес, дзе Рэй скончыў сярэднюю школу, аднак вышэйшай адукацыі ён так і не атрымаў. Пра прафесію пісьменніка ён пачаў марыць яшчэ ў дзяцінстве, першымі творамі сталі невялікія апавяданні, на якія яго натхнілі коміксы. Друкавацца пачаў у 1938 годзе. Першы поспех яму прынеслі «Марсіянскія хронікі», выдадзеныя ў 1950 годзеlenta.ru.

Творчасць Першы зборнік фантастычных апавяданняў «Змрочны карнавал» (1947). Аўтар рамана-антыўтопіі «451° па Фарэнгейту» (1953), філасофска-прыгодніцкага рамана-прытчы «Набліжаецца бяда» (1962), дэтэктыва-стылізацыі пад прозу Д. Хэмета і Р. Чандлера «Смерць — лёс адзінокіх» (1985), рамана «Могільнік лунацікаў» (1990), прасякнутага міфалагічнымі матывамі, аўтабіяграфічнай аповесці «Віно з дзьмухаўцоў» (1957), зборнікаў апавяданняў «Размаляваны чалавек» (1951), «Залатыя яблыкі Сонца» (1953), «Сродак ад меланхоліі» (1959), «Глыбока за поўнач» (1976) і інш., цыкла апавяданняў «Марсіянскія хронікі» (1950), п’ес, кніг для дзяцей, радыё-, тэле- і кінасцэнарыяў.

«451 градус па Фарэнгейту» быў упершыню апублікаваны ў часопісе «Плэйбой» і адразу зрабіў Брэдберы славутым. У «Фарэнгейце» ён паспрабаваў давесці да максімальнай хуткасці тое паскарэнне жыцця, якое назіраў у ЗША ў 1950-я. Людзі перастаюць чытаць, не маюць часу спыніцца і задумацца, становяцца рабамі тэлебачання, рабамі забаў. Жыццё зводзіцца да працы і забаў пасля яе — і ўрэшце грамадства (само, без умяшання ўлады) прыходзіць да думкі пра шкоднасць кніг — крыніцы незразумелай і супярэчлівай інфармацыі. А таксама пра небяспеку тых, хто іх чытаеnashaniva.by.

Асноўныя тэмы твораў Рэя Брэдберы — небяспека механізацыі і рабатызацыі грамадства, рост бездухоўнасці і ўніфікацыі людзей; суаднесенасць рэальна-зямнога і касмічнага, часу і гісторыі, вайны і міруБЭ, т. 3.

Прэміі і ўзнагароды Рэй Брэдберы атрымаў мноства літаратурных прэмій, у прыватнасці, прэмію «Неб’юла» і прэмію Х’юга, якая ўручаецца за літаратурныя дасягненні ў галіне навуковай фантастыкі. У 2000 годзе пісьменнік быў узнагароджаны медалём Нацыянальнай кніжнай прэміі за «вялікі ўнёсак ва ўсе жанры літаратуры».

Пераклады на беларускую мову Дзіцячы пакой (пераклад: Паліна Маслякова) Пра вандроўкі вечныя і пра Зямлю (пераклад: Сяргей Міхальчук) Кавалак дрэва (Пераклад: Марына Кандрусевіч) Нічога новага, альбо Што забіла сабаку? (пераклад: Вольга Караткевіч) Сам-насам Новы Час (пераклад Х.) Усмешка (пераклад: Надзея Кандрусевіч) Яго пумпернікель (пераклад: Надзея Кандрусевіч) Падарунак (пераклад: Валерыя Далевіч) Заданьне на падзел (пераклад: Валерыя Далевіч) Вітаю, мне трэба ісьці (пераклад: Валерыя Далевіч) Мяркую, Ты цікавішся, чаму мы тут? (пераклад: Валерыя Далевіч) Найвышэйшая асалода (пераклад: Паліна Маслянкова) Марсіянскія хронікі. — Выдавецтва Янушкевіч, 2025. — 312 с.https://nashaniva.com/359711

Зноскі

Літаратура Лявонава Е. Брэдберы //

Спасылкі Рэю Брэдберы — 90

Катэгорыя:Англамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Пісьменнікі-фантасты ЗША