Медыцынскія прадметныя рубрыкі (Medical Subject Headings, скарочана MeSH) — усёабдымны кантралюемы слоўнік, які індэксуе часопісныя артыкулы і кнігі па прыродазнаўчых навуках; можа таксама служыць у якасці тэзаўруса, які палягчае пошук інфармацыі. Створаны і абнаўляецца Нацыянальнай медыцынскай бібліятэкай Злучаных Штатаў (NLM), выкарыстоўваецца ў базах артыкулаў Medline і PubMed.
MeSH можа быць прагледжаны і бясплатна загружаны па Інтэрнэту праз Medline. Штогадовае друкарскае выданне перастала выпускацца ў 2007 годзе, і ў наш час MeSH даступны толькі праз Інтэрнэт. Першапачаткова створаны на англійскай мове, MESH быў перакладзены на шматлікія іншыя мовы.
Каранёвыя катэгорыі іерархіі Каранёвымі катэгорыямі ў іерархіі дэскрыптараў MeSH з'яўляюцца: Анатомія [A] Арганізмы [B] Хваробы [C] Хімічныя рэчывы і сродкі [D] Аналітычныя, дыягнастычныя і тэрапеўтычныя метады і абсталяванне [E] Псіхіятрыя і псіхалогія [F] Біялагічныя навукі [G] Фізічныя навукі [H] Антрапалогія, адукацыя, сацыялогія і сацыяльныя з'явы [I] Тэхналогіі, прадукты харчавання і напоі [J] Гуманітарныя навукі [K] Інфарматыка [L] Персаналіі [M] Ахова здароўя [N] Характарыстыкі публікацый [V] Геаграфічная лакалізацыя [Z]
Поўную іерархію можна паглядзець у :en:Wikipedia:MeSH
Спасылкі Medical Subject Heading Home — падтрымліваецца Нацыянальнай бібліятэкай медыцыны Нацыянальнага інстытута здароўя (ЗША) MeSH database tutorials Прагляд MeSH: Entrez MeSH Browser Visual MeSH Browser — пошук артыкулаў пра захворванні па леках, якія ўжываліся ў даследаваннях Reference.MD http://www.meshine.info/ Спіс класіфікатараў — 2009
Катэгорыя:Біяінфарматыка Катэгорыя:Крыніцы медыцынскай інфармацыі Катэгорыя:Базы даных у Інтэрнэце