Ракытніўскі раён () — адміністрацыйная адзінка на поўначы Ровенскай вобласці Украіны. Адміністрацыйны цэнтр — Ракытнэ ().

Утвораны ў 1940 годзе. Насельніцтва раёна на года складае 56276 чалавек, плошча — 2350 км².

Мяжуе на поўначы з Пінскім раёнам Беларусі.

Гісторыя Першыя паселішчы на тэрыторыі раёна згадваюцца ў апісанні ўласнасці ўкраінскіх магнатаў сярэдзіны XVI стагоддзя. З часу заснавання і да 1922 года паселішча было вядомае як Ахотнікава. Паходжанне гэтай назвы найперш звязвалі з імем уласніка зямель. Новы этап развіцця паселішча пачаўся ў 1888 годзе, калі бельгіец Розэнберг выкупіў невялікую дзялянку з кварцавымі пяскамі ў ваколіцы сяла Ракытнэ. Гэтыя пяскі былі прыдатныя для шкловарэння, а таму тут былі ўсе неабходныя ўмовы стварыць, няхай і прымітыўную, але дзейную гуту. Гэта зрабілася штуршком для хуткага развіцця паселішча, і ў выніку ў 1898 годзе быў заснаваны шклозавод.

У 1900 праз раён была пракладзеная чыгунка Кіеў—Ковель. Каляіна праходзіла праз паселішча, і такім чынам з’явілася чыгуначная станцыя Ракытнэ (), што станоўча сказалася на развіцці прамысловасці ў краі. Паводле Рыжскага мірнага дагавора Ахотнікава адыйшло да Польшчы. Праз год паселішча было перайменаванае ў Ракытнэ, а чыгуначная станцыя атрымала назву Ракытнэ-Валынскэ ().

У верасні 1939 года Ракытнэ ў складзе Заходняй Украіны было далучанае да УССР, а праз год, у студзені 1940 года паселішча зрабілася раённым цэнтрам.

Адміністрацыйны падзел Тэрыторыя раёна адміністрацыйна складаецца з 2 пасялковых і 14 сельскіх саветаў.

Населеныя пункты На тэрыторыі раёна размешчаны 2 пасёлкі гарадскога тыпу і 37 сёлаў.

Цікавыя факты Ракытніўскі раён з’яўляецца адзіным раёнам ва Украіне, дзе беларусы займаюць другое месца па колькасці насельніцтва (15,4 % згодна з вынікамі Усеўкраінскага перапісу насельніцтва 2001 года)Про кількість та склад населення Рівненської області за підсумками Всеукраїнського перепису населення 2001 року // Всеукраїнський перепис населення 2001.

Крыніцы

Літаратура Барыс Тумар. Беларуская Ускраіна // Наша Ніва № 43 (200), 23—30 кастрычніка 2000

Спасылкі

Ракытніўская раённая дзяржаўная адміністрацыя

Катэгорыя:Раёны Ровенскай вобласці