Альфо́нса II Цнатлівы () (759—842) — кароль Астурыі (791—842), сын караля Фруэлы I.

Пасля смерці ў 783 годзе Фруэлы I вяльможы з-за маленства Альфонса выбіралі каралямі іншых асоб, пакуль Бярмуда I у 791 годзе не адрокся ад прастола на яго карысць. Сталіцай Альфонса II быў Аўеда. Кароль Астурыі даволі паспяхова дзейнічаў супраць маўраў у саюзе з імператарам франкаў Карлам Вялікім і спачатку каралём Аквітаніі, а затым таксама імператарам Людовікам I Набожным. Альфонса II імкнуўся аднавіць у кіраванні і заканадаўстве старыя вестгоцкія парадкі.

Катэгорыя:Кіраўнікі Еўропы VIII стагоддзя Катэгорыя:Кіраўнікі Еўропы IX стагоддзя Катэгорыя:Каралі астурыйскія