Ко́льскі залі́ў — заліў Баранцава мора каля паўночнага берага Кольскага паўвострава. Тэрыторыя Расіі.

Даўжыня 57 км, шырыня да 7 км, глыбіні ля ўваходу 200—300 м. Усходні бераг скальны абрывісты, заходні адносна палогі. Упадаюць рэкі Тулома і Кола. Прылівы паўсутачныя велічынёй да 4 м. Зімой замярзае каля берагоў.

На ўсходнім беразе заліва незамярзаючыя парты Мурманск і Севераморск, на заходнім — порт Палярны. У 2005 годзе праз заліў быў адкрыты аўтамабільны мост.

Літаратура Кольскі заліў //

Тапаграфічныя карты Тапаграфічныя карты Кольскага заліва маштабу 1 : 100 000

Катэгорыя:Залівы Баранцавага мора Катэгорыя:Залівы Мурманскай вобласці Катэгорыя:Фіёрды Расіі