ДжамбалоньяУсе варыянты напісання імя і прозвішча ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.6., Мн., 1998, С.86. , Джавані да Балонья (Giambologna, Giovanni da Bologna), сапраўднае імя Жан дэ Булонь (Jean de Boulogne) (1529, Дуэ, цяпер Францыя — 13 жніўня 1608, Фларэнцыя) — фларэнційскі скульптар-маньерыст і прадстаўнік ранняга барока.

thumb|left|150px|Джамбалонья. Выкраданне сабінянак. 1574-82. Фларэнцыя

Біяграфія Джамбалонья быў родам з Габсбургскай Фландрыі. Вучыўся жывапісу ў Антверпене, потым пераехаў у Італію і вывучаў у Рыме антычную скульптуру.

Джамбалонья знаходзіўся пад моцным уплывам Мікеланджэла, аднак стварыў свой уласны мастацкі стыль маньерысцкага напрамку, які адрозніваецца хупавымі паверхнямі, халоднай элегантнасцю і прыгажосцю.

Першы буйны ганарар Джамбалонья атрымаў ад рымскага папы Пія IV за гіганцкую бронзавую статую Нептуна для фантана Нептуна ў Балонні. Джамбалонья стварыў шматлікія скульптуры з мармуру і бронзы, у тым ліку для ўпрыгожвання фантанаў, для італьянскай шляхты і асабліва для Медычы. Вялікую частку свайго жыцця правёў у Фларэнцыі, куды пераехаў ў 1553 г.

Джамбалонья пахаваны ў капліцы, створанай па яго ўласным праекце ў царкве Сантысіма.

thumb|right|Геракл і Нес (1599), Фларэнцыя

Творы

Венера, Сады Баболі; Самсон і філістымлянін (Лондра, Музей Вікторыі і Альберта, 1562—1567) Меркурый (Балоння, Дзяржаўны музей, 1563); Фантан Нептуна, Балоння, 1563—1566); Марс (Нью-Ёрк, Hall e Knight, 1565—1570); Індычка (Фларэнцыя, Bargello); Малпа (Парыж, Луўр, 1570); Псіхея (cosiddetta Betsabea) — (Лос Анджэлес, The J.Paul Getty Museum, 1571—1573); Выкраданне сабінянкі (Фларэнцыя, Loggia dei Lanzi, 1574—1580); Fontana dell’Oceano (Фларэнцыя, 1575); Нимфа, спящая с Сатиром (Дрэздэн, Staatliche Kunstsammlungen, 1575—1580); Нес і Дэяніра (Парыж, Луўр, 1576); Выкраданне сабінянкі (Неапаль, Museo di Capodimonte, 1579); Справядлівасць (Жэнева, Galleria Nazionale di Palazzo Spinola, 1579—1590); Меркурый (Фларэнцыя, Museo Nazionale del Bargello, 1580); Меркурый (Парыж, Collection du duc de Brissac, Луўр); Меркурый (Вена, Kunsthistorisches Museum); Алегорыя Апенін, (Валья, Праталіна, Віла Праталіна, 1580); Il nano Morgante su un mostro marino (Firenze, Bargello, 1582); Святы Філіп (Фларэнцыя, Сан-Марка, Cappella Salviati, 1579—1589); Святы Іаан Хрысціцель (Фларэнцыя, Сан-Марка, Cappella Salviati, 1579—1589); Конная статуя Козіма I (Фларэнцыя, П'яцца дэлья Сіньёра, 1587—1594); Святы Іаан Хрысціцель (Фларэнцыя, Santa Maria degli Angiolini, 1588); Святы Іаан Хрысціцель (Фларэнцыя, Santa Maria degli Angiolini, 1588); Умеранасць (Жэнева, Galleria Nazionale di Palazzo Spinola, 1579—1590); Бык (Амстэрдам, Rijksmuseum, 1580—1600); Трытон (Нептун) (Metropolitan Museum of Art) San Luca (Museo di Orsanmichele, Фларэннція, 1597—1602) Ercole e il Centauro Nesso'' (Фларэнцыя, Loggia dei Lanzi, 1599)

Катэгорыя:Нарадзіліся ў дэпартаменце Нор Катэгорыя:Скульптары Італіі Катэгорыя:Скульптары Адраджэння Катэгорыя:Скульптары XVI стагоддзя Катэгорыя:Постаці Фларэнцыі Катэгорыя:Маньерызм Катэгорыя:Мастакі Італіі