Джафна (, ) — горад на поўначы Шры-Ланкі, адміністрацыйны цэнтр Паўночнай правінцыі.

Гісторыя Горад мае вельмі старажытную гісторыю, ён згадваецца ў такім старажытным тэксце, як «Махавамса».

У канцы XX — пачатку XXI стст. горад апынуўся ў цэнтры грамадзянскай вайны, у выніку чаго моцна пацярпеў.

Насельніцтва Гістарычна ў Джафне жылі людзі розных веравызнанняў, аднак у выніку этнічных «чыстак», праведзеных у 1990-х гадах групоўкай «Тыгры вызвалення Таміл-Ілама», мусульмане былі выгнаныя з горада. У цяперашні час горад населены ў асноўным таміламі, 85 % якіх з’яўляюцца індуістамі.

Гарады-пабрацімы

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Гарады Шры-Ланкі Катэгорыя:Населеныя пункты, заснаваныя ў 1621 годзе