Мю́нхенскі ўніверсітэ́т Людвіга і Максіміліяна () — вышэйшая навучальная ўстанова ў Мюнхене, Германія. Заснаваны герцагам Людвігам IX у 1472 годзе і названы ў памяць пра яго і пра курфюрста Максіміліяна I Іосіфа.

Мінуўшчына Універсітэт быў заснаваны ў 1472 годзе ў горадзе Інгальштат герцагам Людвігам Багатым. Кіраваўся езуітамі і некалькі стагоддзяў быў цэнтрам контррэфармацыйнага руху.

У 1800 г. курфюрст Макс IV Іосіф (пазней кароль Максіміліян І) перанёс універсітэт у горад Ландсхут. Толькі ў 1826 г. універсітэт пераведзены ў сталіцу Баварыі на загад караля Людвіга І.

Падчас Другой сусветнай вайны ва ўніверсітэце базаваўся антыфашысцкі рух супраціву «Белая ружа» на чале з Сафі і Гансам Шолямі.

Сучаснасць Ва ўніверсітэце навучаюцца 45 539 студэнтаў (2009—2010). У склад універсітэту ўваходзяць 18 факультэтаў, на якіх выкладаюць больш за 700 прафесараў. Гадавы бюджэт універсітэта складае прыкладна адзін мільярд еўра, траціна гэтых сродкаў даводзіцца на долю ўніверсітэцкай клінікі.

У Мюнхенскім універсітэце студэнты могуць атрымаць адукацыю па адной са 160 спецыяльнасцяў.

Факультэты Каталіцкага багаслоўя Евангельскага багаслоўя Юрыспрудэнцыі Эканомікі і арганізацыі вытворчасці Эканомікі народнай гаспадаркі Медыцыны Ветэрынарны Гісторыі і мастацтвазнаўства Філасофіі, тэорыі навукі, рэлігіязнаўства Псіхалогіі і педагогікі Культуралогіі Мова- і літаратуразнаўства Грамадствазнаўства Матэматыкі, інфарматыкі, статыстыкі Фізікі Хіміі і фармацэўтыкі Біялогіі Прыродазнаўчы

Цікавыя факты У 1945—1948 гг. у Мюнхенскім універсітэце вывучаў медыцыну Барыс Кіт.

Вядомыя выпускнікі і выкладчыкі Бернхард фон Гудэн, нямецкі псіхіятр Тэадор Хойс, першы федэральны прэзідэнт Германіі.

Спасылкі

Афіцыйны сайт

Катэгорыя:Мюнхен