Андрэй Гаштольд (? — пасля 1404) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія Імаверна, сын Гаштольда. Такім чынам, Андрэй фактычна пачынальнік роду Гаштольдаў, які пазней прыняў герб «Габданк».

Староста віленскі ў 1387 годзе і крэўскі ў 1398—1401 гадах. Адзін з найбольш уплывовых радных паноў.

Удзельнічаў у падпісанні Салінскага дагавора 1398, Віленскага акта уніі ВКЛ з Польшчай 1401, Рацёнжскага дагавора 1404.

Імаверна, валодаў маёнткам Геранёны (пазней Мураваныя Геранёны), які стаў рэзідэнцыяй роду.

Сям’я У шлюбе з дачкой , заснавальніка роду , меў сына Яна (Івашку). Таксама меў сыноў Талівойша, Пятра (у 1440 намеснік слонімскі) і дачку, жонку пана Яна Даўгірда.

Літаратура

Андрэй Катэгорыя:Старосты крэўскія Катэгорыя:Старосты віленскія