Войцех Тука (; , Шцьяўніцке-Банэ — , ) — славацкі палітык венгерскага паходжання часоў Другой Сусветнай вайны. Ідэолаг Глінкавай Славацкай народнай партыі, якая ўзначальвала рух сепаратыстаў у складзе Чэхаславакіі.

Быў прафесарам у Будапешце і Браціславе, адным з лідараў Глінкавай Славацкай народнай партыі, мэтай якой было дасягненне аўтаноміі Славакіі ў складзе Чэхаславакіі, а пазней — поўнай незалежнасці.

1929 — асуджаны за шпіянаж на карысць Венгрыі, 1937 — вызвалены.

1939—1944 — прэм’ер-міністр Першай Славацкай рэспублікі, узначальваў радыкальнае крыло Глінкавай народнай партыі (больш умеранае крыло ўзначальваў прэзідэнт Іозеф Ціса), быў прыхільнікам актыўнай падтрымкі гітлераўскай Германіі і этнічных чыстак, якія былі накіраваны супраць нацыянальных меншасцей. Пасля паражэння Германіі прысуджаны да смяротнага пакарання.

Гл. таксама Першая Славацкая рэспубліка

Спасылкі

SLOVENSKÝ ŠTÁT: Tuka chcel odstrániť Tisa, auf www.tvnoviny.sk, vom 4. Juli 2010, abgerufan am 6. Juni 2011

Катэгорыя:Нацысцкія лідары Катэгорыя:Пакараныя ваенныя злачынцы Катэгорыя:Прэм’ер-міністры Славакіі Катэгорыя:Палітыкі Чэхаславакіі Катэгорыя:Міністры замежных спраў Славакіі Катэгорыя:Славацкі калабарацыянізм Катэгорыя:Першая Славацкая Рэспубліка Катэгорыя:Злачынцы Халакоста