Макс Фердынанд Перуц (; , — , ) — англійскі біяхімік, спецыялізаваўся ў галіне малекулярнай біялогіі, член Лонданскага каралеўскага таварыства (1954). Член Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук (1963), Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (1970), член Аўстрыйскай акадэміі навук (1963) і шматлікіх навуковых таварыстваў.
Асноўныя працы Упершыню расшыфраваў прасторавую будову малекулы гемаглабіну.
Нобелеўская прэмія Нобелеўская прэмія па хіміі (1962; сумесна з Дж. Кендру).
Сачыненні Proteins and nucleic acids. Amst.— [а. о.], 1962
Спасылкі Інфармацыя з сайта Нобелеўскага камітэта
Катэгорыя:Біяхімікі Вялікабрытаніі Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па хіміі