Марцін Чалфі (; ) — амерыканскі нейрабіёлаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі (2008) разам з Асаму Сімамура і Роджэрам Цьсенам за адкрыццё і развіццё выкарыстання зялёнага флуарэсцэнтнага бялку (GFP). Член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (з 2004).
Біяграфія Марцін Чалфі нарадзіўся ў сям’і гітарыста Элі Чалфі (1910—1996) і ўладальніцы галантарэйнай крамы Віўен Фрыдлен (1913—2005), у сям’і яўрэйскіх эмігрантаў. Бацькі бацькі, Бенджамін і Эстэр Чалфі (Халфі), імігравалі ў Цынцынаці з Брэста; дзед па матчынай лініі, Меер Фрыдлен, нарадзіўся ў Маскве.
Сярэднюю адукацыю атрымаў у Чыкага. Скончыў Гарвардскі ўніверсітэт (1969); там жа ў 1977 годзе атрымаў доктарскую ступень па нейрабіялогіі. У цяперашні час — прафесар біялогіі ў Калумбійскім універсітэце.
Крыніцы
Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па хіміі Катэгорыя:Малекулярныя біёлагі Катэгорыя:Нейрабіёлагі ЗША Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі паводле алфавіта Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі з ЗША