Эрвін Неер або Неэр(; ) — нямецкі біяфізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 1991 годзе разам з Б. Закманам за "адкрыцці, датычныя функцый адзіночных іонных каналаў у клетках". Разам з Закманам распрацаваў метад лакальнай фіксацыі патэнцыялу.
Біяграфія Эрвін Неер нарадзіўся ў сям'і Франца і Элізабэт Неер (у дзявоцтве Пфайфер). Бацька — супрацоўнік кампаніі па вырабу малочных прадуктаў, маці — настаўніца. Мае дзве старэйшыя сястры.
Вывучаў фізіку ў Тэхнічным універсітэце Мюнхена з 1963 па 1966 год.
У 1966 годзе быў узнагароджаны стыпендыяй Фулбрайта для вучобы ў ЗША. Правёў год ва ўніверсітэце Вісконсін-Мадзісана і атрымаў ступень магістра ў галіне біяфізікі.
З 1972 года ў Інстытуце біяфізічнай хіміі Планка ў г. Гётынген, з 1983 года — кіраўнік аддзела.
Аўтар навуковых прац па малекулярнай біялогіі клеткі.
Распрацаваў метады тэстыравання і класіфікацыі іонных каналаў, вызначэння іх структуры і накіраваных змен у клетачных мембранах.
Член Германскай акадэміі прыродазнаўцаў «Леапальдзіна» (1998).
У 1978 годзе пабраўся шлюбам з Евай-Марыяй Неер, ад якой мае 5 дзяцей.
У 2003 годзе Неер быў адным з 21 лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі, якія падпісалі Другі гуманістычны маніфест.
Узнагароды 1991 — Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне. 1991 — Ralph-W.-Gerard-Preis. 1989 — Міжнародная прэмія Гайрднера. 1987 — Медаль Лейбніца. 1986 — Прэмія Луізы Грос-Хорвіц.
Бібліяграфія Elektronische Messtechnik in der Physiologie. Berlin, New York, Springer-Verlag, 1974. Single-channel recording / edited by Bert Sakmann and Erwin Neher. New York : Plenum Press, c1983. ISBN 0-306-41419-8 Single-channel recording / edited by Bert Sakmann and Erwin Neher. 2nd ed. New York : Plenum Press, c1995. ISBN 0-306-44870-X
Літаратура
Спасылкі Аўтабіяграфія Эрвіна Неера на Нобелеўскім сайце Інтэрв'ю з Эрвінам Неерам (відэа)
Катэгорыя:Біяфізікі Германіі Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па медыцыне Катэгорыя:Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША Катэгорыя:Замежныя члены Лонданскага каралеўскага таварыства Катэгорыя:Выпускнікі Мюнхенскага тэхнічнага ўніверсітэта Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі Луізы Грос-Хорвіц Катэгорыя:Лаўрэаты міжнароднай прэміі Гайрднера