Аліна Арлова (; * 28 чэрвеня 1988, Вісагінас, сапраўднае прозвішча Арлоўская) — літоўская спявачка. Спявае песні на літоўскай, рускай, англійскай мовах. Акрамя ўласных песень, таксама выконвае кавер-версіі песень замежных выканаўцаў (ДДТ, Moby ды інш.).
Біяграфія
Бацька спявачкі па паходжанні паляк, які нарадзіўся ў Літве. Маці нарадзілася ў Варонежы (Расія). Калі бацькі былі маленькімі, іхнія сем'і пераехалі ў Казахстан. Там яны пражывалі ў адным доме па суседзтву, будучыя бацькі Аліны пасябравалі, потым ажаніліся і вырашылі паехаць у ЛітвуБаярынаў Д. Алина Орлова: «Я не знаю, кто я» // OpenSpace.Ru. — 2010. — 1 сент.. Аліна скончыла літоўскую школу ў Вісагінасе. Яна мае малодшага брата.
Творчасць
Прэзентацыя дэбютнага альбома «Laukinis šuo dingo» () у Літве адбылася ў студзені 2008 года — ў касцёле Св. Кацярыны. Гэтае выступленне трансліравалася па літоўскаму тэлебачанню. Назва пласцінкі пазычана ў аднайменнага твору Рувіма Фраермана, аднак у назве прысутнічае гульня слоў: яе дакладны пераклад з літоўскае — «Дзікі сабака знік» (тады як назва кнігі Фраермана правільна па-літоўску гучыць як Laukinis šuo dingas). Жанр песень Арловай брытанскі музычны крытык вызначыў як «бадзера-пануры балтыйскі фольк-поп»exhilaratingly dark, Baltic folk pop — Bella Todd. Alina Orlova // Time Out London, May 27, 2008., а рускі — як псіхафолькАліна Арлова ў «Апельсине» // Коммерсантъ Weekend. — 2008. — 8 мая.. У Маскве канцэрт-прэзентацыя адбыўся 5 мая ў клубе «Апельсин».Аліна Арлова ў «Апельсине» У Расіі пласцінка выйшла пад лэйблам «Снегири». Праз тры тыдні адбыліся аншлагавыя выступленні спявачкі ў Ліверпуле (28 мая) і Лондане (29 мая) Alina Orlova koncertuos Liverpulyje ir Londone
У лістападзе таго ж года сваім выступленнем Аліна Арлова закрывала кіеўскі фестываль незалежнай музыкі Moloko Music Fest.Moloko Music Fest: Брати і сестри во інді — Артыкул пра фестываль у выданні «Українська Правда» (укр.).
У лютым 2010 на расійскім партале openspace.ru была прэзентаваная новая песня «Чудеса».Новая песьня «Чудеса» — відэа на партале Openspace.ru У чэрвені Аліна выступіла на літоўскім фестывалі Be2gether. Яе выступленне асноўвалася на песнях, падрыхтаваных для новага альбома. У тым жа годзе французскі інды-лэйбл «Fargo Music» выдаў дэбютнік у краінах Заходняй Еўропы.A.Orlovos albumai bus parduodami V.Europoje ir Skandinavijoje
1 ліпеня 2010 года ў Вільнюсе адбылася прэзентація альбома «Mutabor»
Дыскаграфія
«Laukinis šuo dingo» (2008) «Mutabor» (2010) «88» (2015) «Daybreak» (2018) «Laumžirgiai» (2022)
Крыніцы
Спасылкі
Аліна Арлова на партале Myspace.com Неафіцыйны сайт
Катэгорыя:Музыканты Літвы Катэгорыя:Спевакі і спявачкі Літвы