Рэя (ст.-греч. Ῥέα) — у старажытнагрэчаскай міфалогіі багіня, тытаніда, жонка і сястра тытана Кронаса.

Лічылася дачкой Урана і Геі. Паводле міфа, Рэя нарадзіла Кронасу дачок і сыноў Гестыю, Дэметру, Геру, Аіда, Пасейдона і Зеўса. Кронас, які страціць уладу над светам, паядаў сваіх дзяцей. Рэя шляхам падману выратавала і схавала ад яго Зеўса і Пасейдона. У перыяд позняй антычнасці Рэю атаясамлівалі з фрыгійскай Вялікай маці багоў і называлі Кібелай.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Старажытнагрэчаскія багіні