Мантсерат КабальеНапісанне імя і прозвішча Мантсерат Кабалье ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.7., Мн., 1998, С.381., поўнае імя Марыя дэ Мантсерат Вівіян Кансепсьён Кабалье і Фолк (; , , Іспанія — , , Іспанія) — іспанская каталонская оперная спявачка (сапрана). Вядомая, у першую чаргу, сваёй тэхнікай бельканта і выкананнем роляў у класічных італьянскіх операх Расіні, Беліні і Даніцэці.
Аматарам рок-музыкі вядомая па сумеснаму альбому з вакалістам гурта «Queen» Фрэдзі Мерк'юры — «Barcelona» (1988). Загалоўная песня, прысвечаная роднаму гораду Кабалье — Барселоне, стала адной з двух афіцыйных песень Летніх Алімпійскіх гульняў 1992 года, якія праходзілі ў сталіцы Каталоніі.
У 1997 годзе сумесна з швейцарскім рок-гуртам Gotthard была запісаная рок-балада «One Life One Soul».
Спасылкі Афіцыйны сайт Неафіцыйны сайт Мантсерат Кабалье
Катэгорыя:Спевакі і спявачкі Іспаніі Катэгорыя:Оперныя спевакі і спявачкі Іспаніі Катэгорыя:Сапрана Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Лацінская Грэмі» Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Грэмі» Катэгорыя:Уладальнікі ганаровага звання «Камерзенгер»