Тайбэй 101 — небаскроб, размешчаны ў сталіцы Тайваня Тайбэі. Колькасць паверхаў — 101, вышыня — 509,2 м (разам са шпілем). На ніжніх паверхах знаходзяцца гандлёвыя цэнтры, на верхніх размешчаны офісы. З’яўляецца другім па вышыні ў свеце сярод усіх будынкаў, пасля Бурдж-Халіфа ў Дубаі.
Будаўніцтва небаскроба пачалося ў 1999 годзе. Афіцыйнае адкрыццё адбылося 17 лістапада 2003 года, у эксплуатацыю быў уведзены 31 снежня 2003 г. Кошт небаскроба склаў 1,7 млрд долараў.
У гэтым небаскробе знаходзяцца адны з самых хуткіх у свеце ліфтаў, якія падымаюцца з хуткасцю 63 км/гадз. З пятага паверху да агляднай пляцоўкі на 89-м можна даехаць за 39 секунд.
Будынак са шкла, сталі і алюмінія падтрымліваюць 380 бетонных апор, кожная з якіх уваходзіць у зямлю на 80 м. Небяспеку абвальвання пры урагане або землетрасенні зніжае велізарны 660-тонны шар-маятнік, змешчаны паміж 87 і 91 паверхамі. Па словах інжынераў, вежа зможа вытрымаць моцныя ваганні на працягу 2500 гадоў.
Арандатары Тайбэй 101 — першым чынам, офісная вежа. Тут размешчаны офісы мноства кампаній, сярод якіх:Навінавая хроніка на афіцыйным сайце
ABN AMRO Bank Anthony’s Group Holding Company Ltd Bayer Taiwan Cosmos Bank DBS Bank Ltd Emirates Advocates Taiwan The Executive Centre Fulland Securities Consultant Company Ltd GoldBank of Taiwan Google Taiwan HVB Bank ING Antai ING SITE ING SCE Jones Lang LaSalle KPMG McKinsey & Company Taiwan PeopleSearch Taiwan People’s King SABIC Asia Pacific Pte Ltd Starbucks Coffee Taiwan Ratings Corporation Taiwan Stock Exchange Corporation Winterthur Life Taiwan
Гл. таксама Tuntex Sky Tower
Спасылкі
Афіцыйны сайт Прынцып працы шара-маятніка
Катэгорыя:Небаскробы Тайваня Катэгорыя:Славутасці Тайбэя Катэгорыя:Звышвысокія будынкі Катэгорыя:Небаскробы вышынёй звыш 350 метраў