Фі́вы (, стараж.-егіп. Уасет) — адзін з найбуйнейшых гарадоў, палітычны, рэлігійны і культурны цэнтр Старажытнага Егіпта.
Вядомы з ІІІ тыс. да н.э. У ХХІІ—ХХ — Х—V ст. да н.э. сталіца Егіпта, потым рэлігійны цэнтр. Каля 730 да н.э. захоплены царствам Куш, у 663 да н.э. разбураны царом Асірыі Ашурбаніпалам, у 88 да н.э. — Пталамеем IX Сатэрам. Паступова Фівы ператварыліся ў правінцыяльны горад.
З пач. ХІХ ст. н.э. вядуцца археалагічныя раскопкі, у т.л. рэстаўрацыйныя работы ў храмах. На тэрыторыі Фіваў знаходзяцца грандыёзныя храмавыя ансамблі (на ўсходнім беразе Ніла ў Карнаку, Луксоры). На заходнім беразе захаваліся некропалі і руіны памінальных храмаў фараонаў. Каля Фіваў знаходзіцца старажытнаегіпецкі комплекс Дэйр эль-Бахры.
Літаратура
Ливрага Х. А. Фивы: Пер. с исп. 3 изд. М., 2002. Gauthier, Henri. 1925—1931. Dictionnaire des noms géographiques contenus dans les textes hiéroglyphiques. Vol. 3 of 7 vols. Cairo: Imprimerie de l’Institut français d’archéologie orientale du Caire. (Reprinted Osnabrück: Otto Zeller Verlag, 1975). 75, 76. Polz, Daniel C. 2001. «Thebes». In The Oxford Encyclopedia of ancient Egypt, edited by Donald Bruce Redford. Vol. 3 of 3 vols. Oxford, New York, and Cairo: Oxford University Press and The American University in Cairo Press. 384—388. Redford, Donald Bruce. 1992. «Thebes». In The Anchor Bible Dictionary, edited by David Noel Freedman. Vol. 6 of 6 vols. New York: Doubleday. 442—443. ISBN 0-385-42583-X (6-volume set) Strudwick, Nigel C., & Strudwick, Helen, Thebes in Egypt: A Guide to the Tombs and Temples of Ancient Luxor. London: British Museum Press, 1999, ISBN 0-8014-3693-1
Катэгорыя:Старажытны Егіпет Катэгорыя:Старажытныя гарады Катэгорыя:Гарады Старажытнага Егіпта