Ааліт ( яйка + lithos камень) — акруглыя, шара- альбо эліпсападобныя ўтварэнні з вуглякіслай вапны, аксідаў і сілікатаў жалеза, марганцу і інш., якія маюць канцэнтрычна-слаістую, зрэдку радыяльна-прамяністую будову. Памеры ад 0,05 да 25 мм. Утвараюцца пры асадканамнажэнні ў цёплых крыніцах, азёрнай і марской вадзе ў выніку калоідна-хімічных і біяхімічных працэсаў. Ядром ааліту бываюць дробныя часткі ракавін, пясчынкі і інш.
Літаратура
Аалі́ты // Геаграфічныя паняцці і тэрміны: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; М. М. Курловіч і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — С. 4. — 333 с.: іл. — (Энцыкл. б-чка школьніка). — ISBN 5-85700-085-8.
Спасылкі
Катэгорыя:Асадкавыя горныя пароды