Жан Батыст Жуль Бернадот (, пасля Карл XIV Юхан, ; 26 студзеня 1763, По, Гасконь, Францыя — , ) — маршал Францыі (1804), удзельнік рэвалюцыйных і напалеонаўскіх войн, князь Понтэ-Корве (з 1806), пасля кароль Швецыі і Нарвегіі (з 1818), заснавальнік дынастыі Бернадотаў.
Шведскі прастол left|thumb Гуманнае абыходжанне яго з палоннымі шведамі, захопленымі ў Траве, зрабіла імя Бернадота настолькі папулярным у Швецыі, што дзяржаўны савет, сазваны шведскім каралём Карлам XIII для абрання яму пераемніка, аднагалосна вырашыў прапанаваць карону Бернадоту, калі той прыме лютэранства. За рашэннем таксама стаяла імкненне савета дагадзіць Напалеону. Бернадот пагадзіўся, і ў 1810 г. ён быў звольнены Напалеонам са службы.
21 жніўня 1810 года рыксдаг абраў Бернадота кронпрынцам Швецыі, 20 кастрычніка Бернадот прыняў лютэранства, 31 кастрычніка Бернадот быў прадстаўлены сходу дзяржаўных чыноў у Стакгольме, а 5 лістапада ўсыноўлены каралём. З гэтага часу Бернадот стаў рэгентам, а фактычна — кіраўніком Швецыі, на прастол якой афіцыйна ўступіў толькі ў 1818 г. пад імем Карла XIV Юхана. Такім чынам, ён стаў заснавальнікам дынастыі Бернадотаў у Швецыі. У 1812 г. Бернадот парваў адносіны з Францыяй і заключыў саюз з Расіяй. У 1813—1814 гг. на чале шведскіх войскаў ваяваў супраць сваіх суайчыннікаў на боку шостай антынапалеонаўскай кааліцыі.
Памёр Жан-Батыст Бернадот 8 сакавіка 1844 года. Пры падрыхтоўцы да бальзамавання на яго руцэ выявілі татуіроўку на французскай мове: «Смерць каралям!»Тарле Е. В., «Нашествие Наполеона на Россию», Гл. 1.7.
Гл. таксама Вуліца Карла-Юхана Палітычная сістэма Швецыі Дынастыя Бернадотаў
Літаратура Карл XIV Иоанн // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) — СПб., 1890—1907.
Спасылкі
Катэгорыя:Каралі шведскія Катэгорыя:Каралі нарвежскія Катэгорыя:Бернадоты Катэгорыя:Кавалеры ордэна Святога Георгія I класа Катэгорыя:Маршалы Напалеона I Катэгорыя:Генералісімусы Катэгорыя:Кавалеры Вялікага крыжа Жалезнага крыжа