Сяргей Сцяпанавіч Панізнік (нар. , в. Бабышкі (цяпер не існуе) Даўгінаўскага сельсавета, Мёрскі раён) — беларускі паэт, празаік, публіцыст. Біяграфія Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў Магілёўскае медыцынскае вучылішча (1962), факультэт журналістыкі Львоўскага вышэйшага ваенна-палітычнага вучылішча (1967). Ваенны журналіст, член Саюза пісьменнікаў СССР (1967). У 1971 годзе ажаніўся з беларускай паэткай Яўгеніяй Янішчыц. У кастрычніку 1976 году быў выключаны з КПСС, у гэтым жа годзе шлюб з Яўгеніяй Янішчыц быў скасаваны. З 1977 года працаваў у газеце «Вячэрні Мінск», з 1980 — на Дзяржтэлерадыё БССР, у 1982—1996 — у выдавецтве «Юнацтва», адначасова ў 1992—1994 — у Нацыянальным навукова-асветніцкім цэнтры імя Ф. Скарыны, у 1996—1999 — вучоны сакратар Літаратурнага музея Я. Купалы.

Творчасць Друкуецца з 1959 года (пад псеўданімам Сяргей Папар). У зборніках паэзіі «Кастры Купалля» (1967), «Палявая пошта» (1972), «Крона надзеі» (1975), «Чало і век» (1979), «Слова на дабрыдзень» (1982), «Мацярык» (1984), «Стырно» (1989), «А пісар земскі…» (1994), «Сустрэча роднасных сусветаў» (1997) — услаўленне роднага краю і яго духоўнай спадчыны, пераемнасці пакаленняў, філасофскі роздум над часам і гісторыяй свайго народа.

Аўтар кнігі публіцыстыкі «Пасля вогненных вёсак…» (1980), дакументальнай аповесці «Браніслава» (1985), «Асвейская трагедыя» (1992) пра Саласпілскі лагер смерці.

Піша для дзяцей: зборнікі вершаў «Адкуль вясёлка п’е ваду» (1981), «Жыцень» (1986), «Мы — грамацеі» (1989), «Золкая зёлка» (1999).

У перыядычным друку выступае па праблемах сучаснага літаратурнага працэсу.

Узнагароды Узнагароджаны медалём 100 гадоў БНР Рады Беларускай Народнай РэспублікіАлексіевіч, Пазьняк, Вольскі, Эрыксан, Белавус. Хто яшчэ ўзнагароджаны мэдалём у гонар БНР-100.

Літаратура Панізнік Сяргей Сцяпанавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал. Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 1996. — Т. 12. — С. 46. Панізнік Сяргей // Беларускія пісьменнікі: біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. / пад рэд. А. В. Мальдзіса. — Мн., 1994. — Т. 4. — С. 449. Панізнік Сяргей // Беларускія пісьменнікі: 1917—1990 / Уклад. А. Гардзіцкі. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. ISBN 5-340-00709-X Панізнік Сяргей // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Міёрскага раёна / рэдкал. Г. М. Маняк [і інш.]. — Мн., 1998. — С. 534—535. Скобла, М. Краса і сіла / М. Скобла // Звязда. — 2002. — 2 лют. Трус М. Сяргею Панізьніку на добры дзень слова // Роднае слова. – 2017. – № 6. – С. 3 – 5.

Спасылкі Сяргей Панізнік. Кастры Купалля. Выканаўца — Васіль Белацаркоўскі (аудыё)

Катэгорыя:Члены Саюза пісьменнікаў Беларусі Катэгорыя:Журналісты Беларусі Катэгорыя:Журналісты паводле алфавіта Катэгорыя:Паэты Беларусі Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Публіцысты Беларусі Катэгорыя:Беларускамоўныя паэты Катэгорыя:Беларускамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Дзіцячыя пісьменнікі Беларусі